У Польшчы знайшлі 38-гадовую беларускую актывістку Валерыю Саўчанкаву, якая раней знікла. На шчасце, яна жывая, даведалася Reform.news.

Валерыя Саўчанкава
Інфармацыя пра знікненне Валерыі з’явілася ў сеціве 7 верасня. Вядома, што 5 верасня раніцай яна знаходзілася на вуліцы Бажымоўскай у варшаўскім раёне Таргувэк. Пасля гэтага месца яе знаходжання было невядомае.
Дадатковую трывогу выклікала тое, што ў Валерыі дыябет, і ёй магла спатрэбіцца неадкладная медыцынская дапамога. Паведамленні пра яе знікненне выклікалі шырокі рэзананс у сацыяльных сетках, і людзі чакалі навін пра яе здароўе.
Каментары