Грамадства22

«Грамадзяне Беларусi не адны». Лідары польскай «Салідарнасці» звярнуліся з адкрытым лістом да беларусаў

«Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі — гэта маральны абавязак сучасных дэмакратычных лідараў», — гаворыцца ў адкрытым лісце актывістаў «Салідарнасці» і былых палітычных зняволеных у Польшчы. Адна з самых папулярных газет Польшчы — «Gazeta Wyborcza» — апублікавала адкрыты ліст адрасаваны беларусам.

Пад лістом падпісаліся вядомыя асобы «Салідарнасці», такія як Лех Валенса, Ян Літыньскі, Адам Міхнік і іншыя.

Дарагiя Сябры, Дарагiя Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь,

75 гадоў таму грамадствам Срэдняй i Усходняй Еўропы быў навязаны новы сусветны парадак, каторы быў вынiкам трагiчных войн памiж вялiкiмі глабальнымі дзяржавамі. Дзесяцігоддзямі народы Беларусi, Балгарыi, Чэхii, Эстонii, краiн Балканскага Паўвострава, Лiтвы, Латвii, Польшчы, Румынii, Славакii, Украiны былi вымушаны змагацца за найважнейшыя каштоўнасцi: свабоду асобы, незалежнасць, павагу да чалавека i павагу да праўды. Каштоўнасцi, каторыя ўласцiвы для кожнай дэмакратычнай краiны свету.

9 жнiўня 2020 цудоўны народ Беларусi чарговы раз устане да барацьбы за каштоўнасцi, без каторых нiводнае грамадства не можа называцца свабодным. З моцным захваляваннем i гонарам назiраем за Вашай сiлай i рашучасцю, каб тыя выбары былi святам дэмакратыi i перемогай вольных грамадзян Беларусi.

40 гадоў таму рух «Салiдарнасць» прывёў да падзення камунiзму ў Польшчы. Дзякуючы адвазе грамадзян, сiле барацьбы i веры ў перамогу, немагчымае стала магчымым. Аднак польскiх поспехаў не было б без салiдарнасцi дэмакратычных краiн i рашучасцi гiстарычных лiдараў свабоднага свету.

Памятаючы ўласны вопыт i вопыт многiх пакаленняў, каторыя змагалiся за свабоду, мы гаворым ясна i выразна, што грамадзяне Беларусi не адны i не могуць застацца самi ў барацьбе. Падтрымка незалежнай, вольнай i дэмакратычнай Беларусi ёсць маральны абавязак сучасных дэмакратычных лiдараў.

Няхай плыве Салiдарнасць ад усiх грамадзян свету, а муры рухнуць.

Лех Валенса (Lech Wałęsa), польскi дзяржаўны дзеяч, лiдар «Салiдарнасцi», лаўрэат Нобелеўскай прэмii мiру, Прэзiдэнт Польскай рэспублiкi з 1990 да 1995 года, палiтычны зняволены

Лешек Бальцеровiч (Leszek Balcerowicz), дзеяч «Салiдарнасцi», лiдар эканамiчных перамен у Польшчы пасля заняпаду камунiзму

Кандрат Бялiнскi (Konrad Bieliński), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Багдан Барусевiч (Bogdan Borusewicz), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Збiгнеў Буяк (Zbigniew Bujak), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Владыслау Фрасынюк (Władysław Frasyniuk), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Ева Кулiк-Бялiнска (Ewa Kulik-Bielińska), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная

Барбара Лабуда (Barbara Labuda), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная

Багдан Лiс (Bogdan Lis), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Ян Лiтыньскi (Jan Lityński), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Адам Мiхнiк (Adam Michnik), дзеяч «Салiдарнасцi», галоўны рэдактар «Gazety wyborczej», палiтычны зняволены

Гражына Станiшеўска (Grażyna Staniszewska), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная

Людвiка Вуец (Ludwika Wujec), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная

Хэнрык Вуец (Henryk Wujec), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць