Свет77

Прэзідэнт Літвы прапанаваў план урэгулявання сітуацыі ў Беларусі

Гітанас Наўседа на пахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Фота Надзеі Бужан

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на прэс-канферэнцыі 12 жніўня адрэагаваў на падзеі апошніх дзён у Беларусі. Ён прадставіў план з 3 пунктаў, які ўрэгуляваў бы сітуацыю ў суседняй краіне, піша Delfi.lt.

Кіраўнік краіны сказаў, што перад прэс-канферэнцыяй размаўляў з прэзідэнтам Латвіі.

«Я павінен канстатаваць, што сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму турбуе, па-ранейшаму ліецца кроў, людзей пераследуюць, журналістаў закрываюць у турмы. Мы як суседзі разам з іншымі краінамі рэгіёну шукаем спосабы вырашэння гэтага крызісу», — сказаў ён.

«Хачу прадставіць план з 3 пунктаў, які можа стаць прэлюдыяй для пасярэдніцтва прэзідэнтаў краін рэгіёна ў вырашэнні беларускага крызісу», — працягнуў кіраўнік краіны.

«Па-першае, дзяржаўныя органы ўлады павінны спыніць гвалт у дачыненні да сваіх грамадзян.

Па-другое, беларуская ўлада павінна адпусціць затрыманых, цяпер вядома пра тысячы затрыманых.

І трэці пункт — Беларусь павінна аднавіць дыялог з грамадзянскай супольнасцю», — сказаў Наўседа.

Ён заўважыў, што аснова для дыялогу — фарміраванне нацыянальнай рады з прадстаўнікоў улады і грамадзянскай супольнасці. «Гэта рада павінна заняцца пошукам рашэнняў і выхаду з крызісу», — сказаў Наўседа.

«Калі гэтыя пункты паслужаць пачатку дыскусіі, то разам са мной пасярэднічаць у вырашэнні гэтай сітуацыі пагодзяцца таксама прэзідэнты Латвіі і Польшчы», — працягнуў ён.

Наўседа сказаў, што праблему трэба вырашаць мірным шляхам, але ёсць і іншы шлях. «Думаю, мы так павінны дзейнічаць — пачаць са спосабу пошуку рашэння мірным шляхам і імкнуцца вырашыць праблему найменш балючым спосабам.

Але калі гэтая ініцыятыва не будзе прынятая, вядома ж, можа быць так, што застануцца іншыя альтэрнатывы, пра якія зараз гавораць і ў Літве, і ў ЕС.

Я кажу ў тым ліку і пра санкцыі — як на ўзроўні ЕС, так і пра нацыянальныя», — працягнуў прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў першую чаргу прапануецца мірнае вырашэнне праблемы. Калі спатрэбіцца, потым пяройдуць да іншых.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах13

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

Буйны перавозчык адмяняе 75% рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй17

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса34

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»6

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі3

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў5

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах13

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць