Меркаванні11

«У Беларусі адбываецца Рэвалюцыя парадку»

У Беларусі адбываецца не «каранавірусная рэвалюцыя», як пісалі некаторыя замежныя СМІ, не «тапачная», не «белая».

У Беларусі адбываецца Рэвалюцыя парадку.

Народ, які падчас двух сутак вулічных баёў, не ім развязаных, не разбіў ніводнай вітрыны і не спаліў ніводнага аўто, людзі, якія перад тым, як стаць на лаўку, каб было лепш відаць, здымаюць абутак, беларусы, якія і на пратэстных акцыях ходзяць толькі на зялёнае святло і прыбіраюць за сабой смецце, — усе, як адзін, паўсталі супраць таго, хто акунуў краіну ў бруд беззаконня, хлусні, бязмежжа, гвалту і тэрору.

Супраць таго, хто выбудаваў сістэму, якая жыве і працуе не па законе, а па паняццях.

Супраць таго, для каго падман, хлусня і кідалава — не нешта нешараговае, але частка ладу жыцця.

Супраць таго, для каго адзіным спосабам дыялогу з'яўляецца гвалт, а з чужымі дзецьмі можна так: «адкруціць шчанюку галаву».

Цягам доўгіх гадоў толькі лянівы не называў беларусаў баязлівымі, маладушнымі. Ненавіджу «а я ж казаў», але давядзецца: заўсёды пісаў пра тое, што беларусы і паўстануць, і ўсё зменяць, і пакажуць і мужнасць, і адвагу, і сілу тады, калі на свае вочы ўбачаць, як іх падманулі.

І ў гэты раз мы ўбачылі, як гэта адбываецца, назіраем за гэтым і ўдзельнічаем у гэтым.

Беларусы па законе пайшлі ў выбаркамы — іх не пусцілі. Беларусы па законе пайшлі ў назіральнікі — іх пракінулі. Беларусы па законе прагаласавалі — іх падманулі.

І беларусы паўсталі. Яны сказалі: парадак — гэта не могілкавае маўчанне пад наглядам вертухаяў, пад гвалтам і беззаконнем па паняццях. Парадак — гэта закон, павага, дыялог, любоў і салідарнасць.

Супраць іх кінулі звяр'ё, развязаўшы вулічную вайну. Пазбавілі сувязі, збілі і расстралялі. Але ў народа аказалася столькі мужнасці, колькі не чакаў убачыць ніхто. І народ не спыніўся, ідзе далей, пры гэтым ні ў чым, ні на міліметр не парушаючы не толькі закон, але і элементарны парадак на вуліцах.

Многія, пакуль мы жылі пры лукашызме, у сэрцах казалі: «Сорамна жыць у гэтай краіне».

Праз сорам, боль і часам адчай мы прыйшлі, нарэшце, да гонару. Да часу, калі не можна, а трэба ганарыцца сабой, сваімі сябрамі, землякамі і нават ворагамі, калі гэтая варожасць — не палітычная.

Цудоўная краіна, дзівосны народ, цудоўная нацыя!

Жыве Беларусь!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць