Грамадства88

«На вуліцу не выходзіць дагэтуль: баіцца». У Жлобіне міліцыя збівала школьнікаў

Ужо вядомыя выпадкі, калі падчас мірных пратэстаў сілавікі збівалі непаўналетніх. Гісторыі затрымання і збіцця падлеткаў у Жлобіне «Нашай Ніве» расказалі іх бацькі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан.

«Калі падпалкоўнік усё гэта пачуў, то адразу стаў супакойваць сына: «Усё-усё, хопіць, падыміся з кален, навошта ты гэта паказваеш». 

«Майго 13-гадовага сына Кірыла Р. затрымалі 11 жніўня, — расказвае жлобінец Аляксандр. — У той дзень міліцыянер пазваніў з тэлефона Кірыла і сказаў: «Ваша дзіця затрыманае, прыязджайце, будзем разбірацца».

Колькі я ні тэлефанаваў дзяжурнаму РАУС ці супрацоўніку па справах непаўнагадовых, калі хацеў удакладніць, за што затрымалі сына і чаму ён туды дастаўлены, ніякіх адказаў не было. 

Я патэлефанаваў на нумар дзіцяці, той спалоханым голасам сказаў, што знаходзіцца ў міліцыі. Я папрасіў перадаць слухаўку камусьці з супрацоўнікаў, але ў гэтым не было ніякага сэнсу: зноў сказалі прыязджаць і паклалі слухаўку.

Нават калі мы прыехалі, сына да нас вывелі не адразу, на прамыя пытанні зноў не адказвалі. Да нас выходзіў то нейкі афіцэр, то супрацоўнік па справах непаўнагадовых, то падпалкоўнік. Калі ўсё ж вывелі дзіця, яно выглядала вельмі спалоханым. 

Сын перад падпалкоўнікам паказаў нам, як яго схапілі каля школы, дубінкай білі па каленях, потым паклалі на зямлю, а рукі звязалі за спінай. Яго кінулі ў белую газель тварам у падлогу. Побач кучамі накідвалі такіх жа хлопцаў. Абыходзіліся з імі, як з тэрарыстамі. 

У РАУСе Кірыла паставілі на калені, а рукі звязалі за спінай пластыкавымі сцяжкамі. Цягалі за валасы. Потым прывялі ў кабінет на допыт. Пра прысутнасць бацькоў і дзіцячага псіхолага, як прапісана ў заканадаўстве, канечне, гаворка не вядзецца. 

Калі падпалкоўнік усё гэта пачуў, то адразу стаў супакойваць сына: «Усё-усё, хопіць, падыміся з кален, навошта ты гэта ўсё паказваеш». Было відаць, што ён спужаўся і зразумеў, што нарабіў. 

На наступны дзень мы напісалі заяву ў пракуратуру, а 14 жніўня нам прыйшоў адказ, што заява адпраўлена на разгляд начальніку Жлобінскага РАУС».

«У аддзеле сказалі, што сын збіраўся на плошчы будаваць палатачны гарадок» 

Пра затрыманне 14-гадовага Івана М. у тым жа Жлобіне «Нашай Ніве» распавяла яго мама Наталля. 

«10 жніўня каля 18-й гадзіны Іван ішоў з сябрамі каля кінатэатра «Радзіма». Не даходзячы да будынка, хлопцы ўбачылі каля сябе бардовы бус без апазнавальных знакаў. У іх бок з буса пачалі выбягаць людзі ў чорным.

Хлопцы забеглі за кінатэатр. Сілавікі ж аб’ехалі праз двары і затрымалі Івана на іншым баку. Яму заламілі рукі і завязалі іх пластыкавымі сцяжкамі. Закінулі ў бус, там называлі «м*даком», пыталіся, колькі яму заплацілі за тое, што выйшаў на вуліцу. Білі па шчацэ. Пыталіся, дзе працуе бацька.

Калі прывезлі ў аддзяленне міліцыі, то прымусілі стаць тварам да гаража. Потым адвялі ў падвал, дзе ўжо сядзелі затрыманыя дарослыя мужчыны.

Там сына абшукалі. У яго заплечніку знайшлі жалезны кубачак і рассыпную гарбату, якія засталіся пасля дзіцячага лагера. У міліцыі ж сказалі, што ён збіраўся на плошчы будаваць палатачны гарадок. Пыталіся яшчэ, якія кнігі ён чытае.

Праз сцяжкі у сына моцна спухнулі рукі. Мы з першага раза нават не змаглі падлезці нажом, каб іх зрэзаць.

Калі я прыйшла забіраць сына, да РАУСа мяне нават не дапусцілі: я стаяла праз дарогу, а Івана прывялі да мяне. 

Першыя дні пасля затрымання дзіця было ў стрэсе, моцна нервавалася. На вуліцу сын не выходзіць дагэтуль: і я не дазваляю, і ён сам баіцца. Калі яму кудысьці патрэбна, просіць адвезці на машыне».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў1

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў1

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць