Улада1616

Лукашэнка гатовы на «дыялог» толькі «са студэнцкімі і працоўнымі калектывамі». «З вуліцай за стол перамоваў ніхто не сядзе»

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе, піша БелТА.

«Калі хто-небудзь хоча дыялогу, калі ласка. Як раз студэнцкія калектывы — гэта тыя калектывы, з якімі я гатовы весці дыялог. Працоўныя калектывы (я ўжо пра гэта казаў). Калі ласка, фармуйце сваіх прадстаўнікоў і будзем весці дыялог», — адзначыў Лукашэнка.

«Скакаць «трэба ад Канстытуцыі».Таму давайце сядаць — прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў, студэнцкіх калектываў (гэта будучая эліта нашай краіны, з імі і трэба весці гэты дыялог). І з працоўнымі калектывамі, якія сёння працуюць, не гледзячы ні на што. І сяляне маюць права на сваё слова, і рабочыя хочуць сваё слова сказаць, і спецыялісты гэтых прадпрыемстваў, і настаўнікі, і дактары.

А не малойчыкі, якія бясчынствуюць і ходзяць па вуліцах і крычаць, што яны хочуць дыялогу. Ніякага дыялогу яны не хочуць. І з вуліцай ніхто з уладаў за стол перамоваў не сядзе», — сказаў ён.

«Вось маё дакладнае ўяўленне з нагоды дыялогу, з кім гэты дыялог мы можам весці. Калі ёсць разумныя людзі ад апазіцыі, якія бачаць сваю краіну свабоднай і незалежнай, калі ласка, выказвайце сваю пазіцыю, але не на вуліцы. Пад ціскам вуліц ніякага дыялогу ў Беларусі не будзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак9

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

Споўнілася 80 гадоў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу6

Хто загінуў у Харлах на акупаванай Херсоншчыне?8

У Мінску перад судом паўстане сямікласнік1

Канапацкая параіла Лукашэнку ўзгадніць пераемніка ды ісці ў адстаўку27

У Гродне прыдумалі суперпросты спосаб, як абараніць дзяцей, якія коўзаюцца з горак3

Зяленскі: «Калі з дыктатарамі можна вось так, то ЗША ведаюць, што рабіць далей»5

У Насты і Сашы з Гомеля пасля шасці сыноў нарадзілася доўгачаканая дачка

«Кучаравенькая, з флейтай»: Севярынец расказаў, пра ўдзел Марыі Калеснікавай у Маладым фронце19

Рыэлтарка паказала, у якім стане сям'я пакінула дом пасля сутак адпачынку. Яна была ў шоку17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак9

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць