Улада33

Міліцыя ўварвалася ў офіс «Хартыі’97»

Калектыў сайту charter97.org у гэты час вёў трансляцыю ў Інтэрнэце традыцыйнай акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях».

26 красавіка прыкладна ў 12.30 у памяшканне, якое здымае журналістка сайту Хартыі’97 Наталля Радзіна, прыйшлі супрацоўнікі адразу некалькіх аддзелаў Ленінскага РУУС. Міліцыянты распачалі спробу канфіскаваць кампутары.

Пры пранікненні ў кватэру супрацоўнікі Ленінскага РУУС Менска заявілі, што праводзяць апытанне жыхароў дома ў сувязі з крадзяжом ровара ў фірме, змешчанай па суседстве. Аднак, убачыўшы ў кватэры некалькі кампутараў, супрацоўнікі міліцыі адразу ж выклікалі падмогу. Аглядалі памяшканне 7 міліцыянтаў з аддзелаў па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі, крымінальнага вышуку і аддзелу папярэдняга расследавання.

Калектыў сайту charter97.org у гэты час вёў трансляцыю ў Інтэрнэце традыцыйнай акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях». Міліцыянты запатрабавалі ва ўсіх супрацоўнікаў пашпарты. Міліцыянтам падалося «падазроным», што ў кватэры знаходзяцца кампутары, асабліва іх насцярожыла, што на сайце, адкрытым на адным з кампутараў, быў фотаздымак Аляксандра Лукашэнкі, а на сцяне вісеў аранжавы сцяг украінскай рэвалюцыі з лозунгам «Так!».

Пры гэтым адзін з міліцыянтаў сказаў літаральна наступнае: «Сёння ж такі дзень, 26 красавіка, у Менску праходзіць акцыя. Што вы тут робіце? Можа быць, вы перадаяце інфармацыю, каардынуеце дзеянні дэманстрантаў?».

Падмога з яшчэ некалькіх супрацоўнікаў, якая прыбыла, адразу ж заявіла, што зараз выпішуць пастанову аб канфіскацыі ўсіх кампутараў, якія знаходзяцца ў кватэры, каб даведацца «на якія сайты з гэтых кампутараў заходзяць, якую электронную пошту з іх адпраўляюць і якую інфармацыю яны змяшчаюць». Калі ж міліцыянтам паведамілі, што ў гэтым памяшканні працуюць журналісты сайту Хартыі’97, яны адразу ж патэлефанавалі свайму начальству. Параіўшыся па тэлефоне, частка міліцыянтаў пакінулі кватэру. Яшчэ двое супрацоўнікаў яшчэ паўтары гадзіны апытвалі журналістаў, перапісвалі іхныя пашпартныя дадзеныя і пакінулі кватэру толькі пасля 15.00, у момант, калі скончыўся «Чарнобыльскі Шлях».

На пытанне, чаму ў прэс-цэнтр Хартыі’97 у дзень правядзення Чарнобыльскага Шляха прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, адназначна адказаць нельга. Журналісты сайту не выключаюць, што сілавыя структуры хацелі сарваць іх працу па асвятленні акцыі апазіцыі. Але, магчыма, міліцыя кідае свае лепшыя сілы на пошукі зніклага ровара. Тады гэта пахвальна.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны17

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

Як жыве сябар Лукашэнкі, вымушаны хавацца ў джунглях ад новай улады сваёй краіны13

У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА10

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ3

Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі2

Новая прэзідэнтка Ірландыі хоча зрабіць ірландскую працоўнай мовай свайго офіса12

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць