Максім Знак таксама стаў падазраваным па крымінальнай справе аб спробе захопу ўлады
Юрыст і член прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак — падазраваны па крымінальнай справе аб спробе захопу ўлады, заведзенай па арт. 361 (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса, паведамляе Следчы камітэт.

У дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака абраная мера стрымання — змяшчэнне пад варту. З Іллём Салеем праводзяцца следчыя дзеянні.
Нагадаем, Максім Знак і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч былі апошнімі з сямі членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады, якія знаходзяцца на свабодзе ў Беларусі.
Павел Латушка, Bольга Кавалькова былі вымушаныя выехаць за мяжу. Лілія Уласава знаходзіцца ў СІЗА, Сяргей Дылеўскі адбывае 15 сутак арышту, адбыўшы таксама ўжо іншыя 10 сутак.
Каментары