Грамадства

У Магілёве завяршыўся фэстываль «Магутны божа»

Пры поўнай глядзельнай залі з традыцыйным гучаньнем гімна «Магутны божа» завяршыўся ў Магілёве 14 фэстываль духоўнай музыкі «Магутны божа».

Пры поўнай глядзельнай залі з традыцыйным гучаньнем гімна «Магутны божа» завяршыўся ў Магілёве 14 фэстываль духоўнай музыкі «Магутны божа».

Гран-пры конкурснай праграмы фэстывалю атрымаў калектыў зь менскага музычнага каледжу пад кіраўніцтвам Вольгі Хрыпец. Дыплёмамі і адмысловымі прызамі ўганараваныя калектывы і выканаўцы зь Беларусі, Украіны, Малдовы ды Кітаю. Надзвычай цёпла гледачы віталі беларусаў, украінцаў ды малдаванаў. Час ад час вядучым даводзілася нагадваць пра воплескі.

Сёлетні «Магутны божа» вылучыўся шэрагам адметнасьцяў. Мясцовая ўлада спалучыла яго зь сьвяткаваньнем 65 угодкаў вызваленьня Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Упершыню па-беларуску не было фэстывальных агітацыйных матэрыялаў. Некалі выразна праэўрапейскі фэстываль сёлета застанецца ў гісторыі небагатай прадстаўнічасьцю ўдзельнікаў менавіта з Эўропы: на фэстывалі былі прадстаўленыя Беларусь, Украіна, Малдова, Расея ды па адным калектыве з Польшчы і Нямеччыны.

У баку ад арганізацыі фэстывалю засталася грамадзкасьць. Чатыры гады таму быў зьліквідаваны грамадзкі фонд «Магутны божа». З таго часу арганізацыяй займаецца ўпраўленьне культуры гарвыканкаму.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада19

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»57

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада19

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць