Грамадства55

«Карпаратыўная культура не прадугледжвае беларускай мовы». Дзяўчына расказала пра дзіўнае сумоўе ў «Алмі» — крама выбачылася

Гэту гісторыю расказала Настасся Царковіч. Яна прабавалася на пасаду спецыяліста па ўнутраных камунікацыях кампаніі «Алмі».

Фота almi.by

«Наша гутарка з эйчарамі прайшла вельмі хутка. Я пачала распавядаць пра сябе, і мяне запыталі, ці размаўляю я па-руску. На адказ, што я ведаю і рускую, і беларускую мову, аднак мая мова зносін менавіта беларуская, мне сказалі, што карпаратыўная культура кампаніі не прадугледжвае карыстанне ёй. Мае аргументы пра тое, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, ніяк не паўплывалі.

Спецыялісты кампаніі папярэдзілі, што гаворка ідзе пра карпаратыўную культуру і супрацоўнікі «Алмі» мяне не зразумеюць.

Я падзякавала, што мяне папярэдзілі пра ўсё гэта на беразе. Мы развіталіся. Не ведаю, ці прапісана нешта падобнае ў карпаратыўным кодэксе кампаніі, ці гэта асабістае стаўленне HR», — падзялілася дзяўчына.

Настасся жартуе: заўсёды думала, што ўладкавацца на працу будзе перашкаджаць нізкі ўзровень англійскай мовы, а не добры — беларускай.

Дагэтуль дзяўчына была спецыялістам па рэкламных камунікацыях у дзіцячым цэнтры «Зубраня». Там ніколі не ўзнікала праблем з яе рашэннем размаўляць па-беларуску.

У аддзеле падбору персаналу гандлёвай сеткі «Нашай Ніве» пракаментавалі сітуацыю і выбачыліся за інцыдэнт:

«У карпарацыйнай культуры кампаніі «Алмі» няма і не можа быць дыскрымінацыйных правілаў у залежнасці ад мовы. I рускамоўныя, і беларускамоўныя — мы калегі, сябры, знаёмыя, суседзі, мы адзін народ.

Кампанія ўжо прынесла свае выбачэнні Настассі за словы і паводзіны нашага супрацоўніка, а таксама запрасіла яе на паўторнае сумоўе».

Каментары5

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць