Грамадства1010

Памерла маці 17-гадовага Цімура, які апынуўся ў рэанімацыі пасля пратэстаў. Сіротамі засталіся дзевяць дзяцей

Сёння памерла маці 17-гадовага Цімура М. Таццяна. Нагадаем, падлетак пасля пратэстаў трапіў у рэанімацыю, а затым уцёк з бальніцы. Сіротамі засталіся дзевяць дзяцей, сямёра з іх непаўналетнія. Самога Цімура да гэтага часу не знайшлі. Таццяна, маці Цімура, памерла на 45-м годзе жыцця, у яе былі праблемы са здароўем.

Нагадаем, 13 жніўня Цімур трапіў у рэанімацыю 3-й дзіцячай бальніцы Мінска. Яго даставілі ў бальніцу з РУУС. Хлопец у бальніцы знаходзіўся нейкі час у медыкаментознай коме.

3 верасня падлетка затрымалі і адвезлі на допыт у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). Следчыя заявілі, што падлетак актыўна ўдзельнічаў у масавых беспарадках і датычны да ўзброенага нападу на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ. Па словах следчых, малады чалавек ёсць на запісах камер відэаназірання на вуліцы Прытыцкага 10 жніўня, дзе праходзілі акцыі пратэсту.

3 верасня ў СК маладому чалавеку стала дрэнна — яго адправілі ў бальніцу. Нейкі час ён правёў у рэанімацыі, а ў дзень знікнення яго перавялі ў звычайную палату. Выпісваць яго на той момант яшчэ не збіраліся, распавялі блізкія хлопца. Па звестках сваякоў, на камерах відэазапісу відаць, што Цімур сустрэўся ў бальніцы з дзяўчынай у белым плашчы, акулярах і з мядзведзем у руках.

Каментары10

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць