Усяго патроху

Сёння — Юрай Вясновы

Ягорый з цяплом — Мiкола (22 мая) з кормам. Ягорый з вадой (расой) — Мiкола з травой.

Юрай Вясновы, Юр’е‑Ягор’е, Юрай, Ягоры, Георгі.

Калi вада ў рацэ прыбывае да Юр’евага дня, то лета будзе спякотнае, з рэдкiмi дажджамi.

    Ягорый з цяплом — Мiкола (22 мая) з кормам.
    Ягорый з вадой (расой) — Мiкола з травой.
    Ягорый з цяплом — Мiкола (22 мая) з кормам.
    Ягорый з вадой (расой) — Мiкола з травой.

Святы Георгiй Перамоганосец у хрысцiянскiм свеце ўшаноўваецца як ахоўнiк земляробства i жывёлагадоўлi. У дахрысцiянскiя часы папярэднiкам Георгiя (Юрая, Ягорыя) ва ўсходнiх славян быў бог Ярыла.
Некалi яго звалi «Цар Лесу» i прыносiлi ахвяраваннi, каб ён захаваў хатнюю жывёлу ад ваўкоў. Сяляне верылi, што святы Ягорый, нябачны для людзей, ранiцай едзе ў поле на сваiм белым канi i пасвiць статак, ахоўвае яго ад драпежных звяроў, над якiмi ён таксама валадарыць: «Усе звяры, уся жывёла ў Ягорыя пад рукой», «Без Юр’ева загаду i шэры сыты не будзе».

Пасля зiмы на Ягорыя жывёлу першы раз гналi на поле.

Лiчылася, што той, хто ў дзень святога Ягорыя першым паспее выгнаць жывёлу ў поле, той увесь год будзе з малаком.

Юрый — свята пастухоў. Iх частавалi ў полi яечняй, адорвалi палотнамi, адзеннем i грашыма. Часам iх аблiвалi халоднай вадой, каб пастух не спаў летам, а пiльна даглядаў жывёлу.

У першы дзень выпасу жывёлы пастух павiнен быў абысцi ўвесь статак тройчы па сонцы, прытрымлiвацца ўвесь дзень посту i не браць з сабой нож i плётку.

У народнай культуры iснавала няпiсанае правiла: нi адзiн пастух не возьме новую карову статак пасля Юрая, iнакш увесь статак будзе пакутаваць ад нападаў ваўкоў.

Сачылi за тым, каб у гэты дзень нiхто нiчога не знёс з двара, нiчога не пазычалi i не аддавалi.
Лiчылася, што любая рэч, узятая ў гэты дзень, пры пэўных рытуальных дзеяннях «перацягне дабрабыт» (г.зн. прыбытак, малако i г.д.) у сваю гаспадарку.

У гэты дзень наведвалi палеткi. Аглядаць азiмыя прыходзiлi з караваем, клалi яго на зямлю, i калi ён хаваўся ў жыце, то ўраджай абяцаў быць добрым.

У гэты дзень ранiцай трэба было абавязкова пакачацца па траве, бо «Юр’ева раса ад сурокаў, ад сямi немачаў». Такiя дзеяннi прадказвалi здароўе на ўвесь год: «быць здаровым, як Юр’ева раса».

6 мая — дзень, калi адкупляюцца ад няшчасцяў i хваробаў. Таму нельга што‑небудзь падымаць на дарозе цi скрыжаваннi дарог.

Калi дзяўчына доўгi час не магла выйсцi замуж, на Юрая трэба было абавязкова адчынiць усе замкi i запоры.

Аксана Катовіч, Янка Крук Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома4

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

Як ужываць персікі з максімальнай карысцю?1

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт6

У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома4

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць