Грамадства11

«Затрымалі. Цэлы. Алесь»: як у Гродне затрымалі гісторыка Алеся Краўцэвіча

«Еўрарадыё»

У нядзелю, 25 кастрычніка, у Гродне падчас разгону мірнай акцыі пратэсту сілавікі затрымалі гісторыка і археолага, прафесара Алеся Краўцэвіча. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ, расказвае «Еўрарадыё» яго жонка Таццяна:

— Я не бачыла, як яго затрымлівалі. Мы разам стаялі ў счэпцы, пасля крыху адышлі — і якраз на нас пайшоў АМАП са шчытамі. Пачалася мітусня, я мужа спачатку бачыла, а пасля ён знік. Мы дамовіліся, калі што, сустрэцца каля машыны. Я чакала яго паўтары гадзіны і пасля ўжо паехала ў РАУС, — дзеліцца Таццяна.

Спачатку ў міліцыі не было ніякіх спіскаў затрыманых. Гродзенцы паказвалі фотаздымкі сваіх блізкіх тым, каго адпускалі з РАУС. Так Таццяна і даведалася, што яе муж сярод затрыманых. 

— Пасля ўжо ад Алеся дайшла эсэмэс, якую ён напісаў у аўтазаку. Там было тры словы: «Затрымалі. Цэлы. Алесь». Увечары ў РАУС мне сказалі, што ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ. Цяпер еду туды. Суда яшчэ не было. Невядома, ці будзе. 

Ніякай падрабязнай інфармацыі не даюць: «Званіце, чакайце…» Адваката таксама пакуль няма. Спадзяёмся на штраф ці на тое, што, можа, яго адпусцяць, — расказвае жонка прафесара.

Паводле звесткак праваабаронцаў, у Гродне ўчора затрымалі каля 80 чалавек. Усяго па краіне — 523 чалавекі.

Гісторыкі выступілі са зваротам супраць затрымання Алеся Краўцэвіча

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня10

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку4

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня10

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць