Улада44

КДБ арыштаваў галоўнага сышчыка

Камітэт дзяржаўнай бяспекі нанёс чарговы ўдар па сістэме Міністэрства ўнутраных спраў.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі нанёс чарговы ўдар па сістэме Міністэрства ўнутраных спраў. Як стала вядома «Е», чэкісты пры падтрымцы Савета бяспекі арыштавалі начальніка Галоўнага ўпраўлення аператыўна‑вышуковай дзейнасці (ГУАВД) МУС палкоўніка міліцыі Івана Шышлу.

У МУС ужо практычна адкрыта гавораць, што Камітэт дзяржбяспекі пачаў масіраваную атаку супраць ключавых фігур міліцэйскага ведамства. Зрэшты, гэты факт і без таго стаў занадта відавочным.

За апошні месяц гэта ўжо трэцяя буйная аперацыя КДБ супраць кіраўнікоў МУС.

Штораз чэкісты караскаюцца ўсё вышэй і вышэй. Спачатку яны правялі аперацыю ў Гомельскай вобласці, у выніку чаго былі арыштаваныя два кіраўнікі сістэмы Кіравання па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі (КБКіЭЗ). Потым фронт баявых дзеянняў перамясціўся ў Менск, дзе быў затрыманы начальнік КБКіЭЗ палкоўнік Віктар Ермакоў. Яго праз тры дні адпусцілі, а саму распачатую крымінальную справу перадалі на расследаванне ў Генеральную пракуратуру, але факт застаецца фактам.

З арыштам палкоўніка Івана Шышлы КДБ паднялося яшчэ вышэй.

Гэты чалавек адказваў за аператыўна‑вышуковую дзейнасць усяго міліцэйскага ведамства, менавіта пад яго кіраўніцтвам працавала крымінальная выведка МУС і праводзіліся самыя гучныя аперацыі.
І.Шышлу прарочылі на месца намесніка міністра, тым больш што ён ужо выконваў яго абавязкі. І вось вам неспадзеўка!

І.Шышла пазбягаў нейкіх публічных выступаў (праца такая), таму звычайнаму чалавеку ён цалкам незнаёмы. Але ў МУС ён добра вядомы. І.Шышла пачынаў сваю міліцэйскую кар’еру ў Барысаве простым аператыўнікам крымінальнага вышуку. Потым стаў начальнікам аддзела, затым — кіраўніком барысаўскай міліцыі. Як ні дзіўна, але наверх І.Шышла ўзляцеў пасля «залёту», калі яго намеснікаў разам з іншымі службоўцамі Барысава заспелі за калектыўнай п’янкай у падатковай інспекцыі. Пасля гэтага І.Шышла знялі і… перавялі ва УУС вобласці, адтуль ён перайшоў ужо ў МУС.

Калегі характарызуюць І.Шышлу як прафесіянала з вялікай літары, які акрамя ўсяго іншага ніколі не забываў аб простых праблемах падначаленых і заўсёды дапамагаў ім пры неабходнасці. З арыштам палкоўніка ў МУС зусім засумавалі, і нават тыя, хто цешыўся з адстаўкі Ўладзіміра Наумава, зараз з адчаем кажуць: вось, кінуў на з’ядзенне…

Што дычыцца матываў арышту палкоўніка, то тут усё пакрыта таямніцай. Вядома толькі, што пытанне аб арышце І.Шышлы вырашалася на адмыслова скліканай нарадзе ў Савеце бяспекі. І толькі калі сам дзяржсакратар Савета бяспекі Юры Жадобін даў дабро на арышт, чэкісты пачалі аперацыю.

Паводле непацверджаных пакуль звестках, І.Шышлу распрацоўваюць па двух кірунках. Першы тычыцца нейкай даўняй справы, звязанай з пабудовай дома.

А вось другі можа каштаваць вялікіх пертурбацый ва ўсім МУС.

Гаворка ідзе аб крадзяжах сродкаў адмысловага артыкула выдаткаў МУС, якія накіроўваліся на аператыўна‑вышуковую дзейнасць: праца з крыніцамі інфармацыі, укараненне ў злачынныя групы і арганізацыі і г.д. У крымінальнай выведцы гэты артыкул выдаткаў вельмі салідны і, кажуць, ім карысталіся вельмі вольна. Зрэшты, такая жа сітуацыя і ва ўсіх іншых сілавых ведамствах, дзе вядзецца аператыўна‑вышуковая дзейнасць, у тым ліку і ў КДБ. Адзін Бог ведае, колькі з тых крыніц інфармацыі, на якіх спісваюцца грошы, на самай справе з’яўляюцца «мёртвымі душамі». Тым не менш кажуць, што КДБ атрымала дабро на праверку таго, як у МУС выкарыстоўваўся дадзены артыкул з ідэнтыфікацыяй усіх асоб, на якіх спісваліся сродкі. Па сутнасці гэта азначае, што КДБ атрымае доступ да сакрэтнай інфармацыі МУС, праз якую возьме пад кантроль усю аператыўна‑вышуковую дзейнасць ведамства.

У МУС кажуць, што гэта ўдар у самае сэрца і што мэтай нападу з’яўляецца прасоўванне ў міністэрскае крэсла старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага.

Зрэшты, гэта хутчэй за ўсё можа быць толькі чуткамі ‑‑ апошняя спроба пераможаных хоць неяк абараніцца. Па дзіўным супадзенні адначасова з арыштам І.Шышлы па Мінску распаўсюдзіўся слых аб падрыхтаваным плане нечуванага скарачэння органаў унутраных спраў. Нібы і да гэтага таксама прыклалі руку чэкісты з памежнікамі

Георгі Дань, Ежедневник

Каментары4

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам31

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

Яшчэ адна краіна адмовілася ўдзельнічаць у Еўрабачанні-20264

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць