Грамадства

У медыка-рэаніматолага, якога затрымлівалі па 23.34, згарэла кватэра. Сям’я просіць дапамогі

Яўген Палойка — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг РНПЦ «Кардыялогія», доктар са шматгадовым стажам, якога затрымлівалі ў ланцугу салідарнасці 27 кастрычніка, але выпусцілі пад ціскам грамадскасці.

Сёння здарылася бяда — згарэла кватэра на Волаха, 29. Сям’я з двума малымі дзецьмі (5 і 13 год) пакуль на вуліцы.

«Мы з мужам сёння паўдня правялі ў міліцыі, ездзілі азнаёміцца з пратаколам, — расказала «Нашай Ніве» яго жонка Юлія. — Я пасля каранавіруса, ён пасля дзяжурства і аперацыі, прылеглі адпачыць перад тым, як забіраць малодшага з садка. Старэйшы ў гэты час глядзеў фільм у сваім пакоі, потым выйшаў у туалет, кажа: «Сяджу — нешта паленым пахне, выходжу — ужо гарыць».

Што стала прычынай пажару, мы пакуль і не ведаем. Усё пачало абсыпацца, калі мы схапіліся, то толькі вылецелі з кватэры. Заўтра суд па тым 23.34, а як на яго ісці невядома, бо частка дакументаў згарэла. Адзін пакой выгараў цалкам, шмат усяго пашкоджана». 

Дзе правесці ноч, людзі ўжо знайшлі, цяпер ім патрэбна часовае жыллё ў тым жа раёне, каля РНПЦ «Кардыялогія», каб Яўген Палойка мог хутка дабірацца да дзяжурстваў і назад, таксама трэба дапамога ў аднаўленні кватэры пасля пажару.

Перавесці грошы можна на картку Белінвестбанка: 5578 8434 4213 9287.

Кантакт для сувязі з жонкай Юліяй: +37529 605 42 95, можна пісаць у Вайбер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць