Улада

Суд не задаволіў скаргу страйкоўца

Сёньня Кастрычніцкі суд Магілёва не задаволіў скаргу актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага, працаўніка акцыянэрнага таварыства «Лаўсанбуд» Мікалая Расюка.

Нагодай для звароту ў суд стаўся перавод актывіста на працу з Магілёва на аб’ект у Чавускі раён у вёску Дужаўка.

Вырак суду Мікалай Расюк і яго прадстаўнік на судзе, юрыст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргей Фамін лічаць неабгрунтаваным і будуць яго абскарджваць.

Судзьдзя Тацяна Карапецян абгрунтавала сваё рашэньне спэцыфікай будаўнічай галіны. Паводле яе, будаўнічыя аб’екты могуць разьмяшчацца ў розных раёнах вобласьці й кіраўніцтва само прымае рашэньне аб перасоўваньні сваіх працаўнікоў у залежнасьці ад вытворчай патрэбы. У такім разе любыя праявы беззаконьня можна сьпісаць на спэцыфіку. У заканадаўстве не прапісана ні пра якую спэцыфіку. Няма згадак пра яе і ў працоўнай дамове Расюка з наймальнікам», — так камэнтуе вырак суду Сяргей Фамін.

Акрамя скасаваньня загаду, Мікалай Расюк дамагаўся праз суд, каб адміністрацыя прадпрыемства залічвала ў працоўны час праезд да месца працы, а час, перапрацаваны дагэтуль, быў кампэнсаваны выхаднымі днямі.

Перавод з Магілёва ў Чавускі раён Мікалай Расюк зьвязвае зь леташняй лістападаўскай акцыяй пратэсту працаўнікоў будаўнічай управы № 129 «Лаўсанбуду». 28 лістапада ён стаў ініцыятарам гадзіннага страйку, нагодай для якога сталася затрымка заробку. Праз два дні пасьля забастоўкі, першага сьнежня, Расюка азнаёмілі з загадам аб пераводзе на іншы аб’ект.

Андрэй Белагубаў, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам31

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

Яшчэ адна краіна адмовілася ўдзельнічаць у Еўрабачанні-20264

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць