Усяго патроху22

Цяплець пачне ад суботы

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 14—16 траўня.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 14—16 траўня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 14 траўня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу і раніцай па паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей моцныя дажджы, магчымы мокры снег.

Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°C, днём плюс 4—10°C, па паўднёвым захадзе плюс 11—16°C.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, ноччу парывы да 15—17 м/с, днём да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°C, днём плюс 8—10°C.

У наступныя двое сутак, 15 і 16 траўня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

15 траўня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, ноччу месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°C, на тарфяніках Палесся месцамі слабыя замаразкі ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 6—12°C, па паўднёвым захадзе да плюс 17°C.

15 траўня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 5—10, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°C, днём плюс 9—11°C.

16 траўня ў асобных раёнах Віцебскай і Брэсцкай абласцей кароткачасовыя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°C,

месцамі замаразкі ад 0 да мінус 3°C, днём плюс 12—18°C, па паўднёвым захадзе да плюс 20°C.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам30

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

Яшчэ адна краіна адмовілася ўдзельнічаць у Еўрабачанні-20264

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць