Грамадства

Затрыманую ў нядзелю супрацоўніцу БДУІР адпусцілі з Акрэсціна. Яе ўзялі разам з сабакам

Вызвалена з Акрэсціна старшы выкладчык кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Юлія Пашкоўская, паведамляе dev.by са спасылкай на тэлеграм-канал «Мірны БДУІР».

Педагога затрымалі ў Мінску 22 лістапада ў двары ўласнага дома. Яна выгульвала сабаку і ішла з сяброўкай да суседняга дома, каб сустрэць сына, які быў у сябра. Каб трапіць да дома, ім трэба было прайсці праз сілавікоў. Па дарозе Юлія разам з сяброўкай падышлі да аднаго з іх і зрабілі заўвагу, піша Tut.by.

— Усё было культурна, проста зачапіла гэтая несправядлівасць. Юля сказала: «Што вы робіце, нашы дзеці баяцца прайсці дадому», — распавядае сяброўка Наталля. — Пасля гэтага чацвёра амапаўцаў падхапілі яе і сабаку і запіхалі ў аўтазак. «Вы хоць аддайце сабаку!» — сталі крычаць мінакі. Сабаку аддалі. Я ж прасіла, каб яны адпусцілі Юлю, тлумачыла: у яе двое непаўналетніх дзяцей. У адказ пачула: «Лічу да трох, калі ты не пойдзеш, будзеш там (у аўтазаку разам з сабакам)».

Наталля з сабакам адышлі ў бок. У гэты момант сілавікам паступіла каманда з'язджаць, і яны з'ехалі. Юлію Пашкоўскую спачатку павезлі ў Першамайскае РУУС, потым на Акрэсціна.

Цяпер Юлія Пашкоўская на волі. Суд па яе справе павінен адбыцца 30 лістапада.

Юлія Пашкоўская — адна з удзельніц страйку супрацоўнікаў БДУІР. Таксама яна была адной з удзельніц відэазваротаў да беларусаў з заклікам паступаць па сумленні і не выконваць злачынныя загады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць