Далакопы
нашай Мове‑Матухне
дол капалі,
дол глыбокі,
дол халодны.
Трунары зрабілі
нашай Мове‑Матухне дамоўку,
збудавалі хату,
цесную і цёмную,
без вокнаў, без дзвярэй.
Смутку
нашай Мове‑Матухне навеялі
не чатыры дошкі,
не зямлі магільнай сажань,
не праводзіны і не памінкі чынавенствам,
а злаўцешная здаволенасць таго,
хто задумаў гэта пахаванне.
Рэферэндумнік пасля хаўтураў
вельмі мала спаў уночы,
сон яму трывожны сніўся.
Лесам ідучы, натрапіў ён
на свежы насып, на магілу.
Думкі ў сне злаўцешныя
снаваліся нядоўга, бо раптоўна
расхіліўся лес хваёвы,
расхінулася магільная зямля,
раскалолася труна,
Мова‑Матухна з сырой зямліцы ўстала
і да рэферэндумніка мовіла:
«Хто капае яму на мяне,
той у гэту ж яму сам уваліцца!»
Глянуўшы з пагардаю
на рэферэндумніка спалатнелага,
Мова‑Матухна пайшла
да грамады, да змагароў за волю,
пад зару світальную ‑‑
пад бел‑чырвона‑белыя штандары!
-
«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа
-
«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць
-
«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары