Грамадства

Белгазпрамбанк узначаліць Ірына Патапава. Яна была намеснікам старшыні праўлення

Фота Надзеі Бужан

В.а. старшыні прызначаная намеснік старшыні праўлення Ірына Патапава, яна працавала яшчэ пры Віктары Бабарыку, піша Tut.by

Праўленне сфарміравана з дзеючых супрацоўнікаў банка, яно прыняло паўнамоцтвы па кіраванні 11 снежня (часовая адміністрацыя была ўведзена ў чэрвені пасля затрымання былога старшыні Віктара Бабарыкі і шэрагу топ-менеджараў).

У праўленне ўвайшлі выканаўчы дырэктар Таццяна Аўраменка, начальнік упраўлення фінансавых інстытутаў Ірына Антонава, дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Аляксандр Важдаеў, дырэктар дэпартамента рознічнага бізнэсу Канстанцін Кір'янаў, выканаўчы дырэктар Уладзімір Караткевіч, намеснік старшыні праўлення Аляксандр Сотнікаў.

Аляксандр Сотнікаў, Ірына Патапава і Таццяна Аўраменка былі ў складзе папярэдняга праўлення, у якім было 8 чалавек (у цяперашнім — 7).

Для Белгазпрамбанка распаўсюджаная практыка, калі кіраўнікі дэпартаментаў трапляюць у склад праўлення.

Так было, да прыкладу, у 2010 годзе, калі на месца Людмілы Комір у праўленне ўвялі дырэктара Дэпартамента ўнутранага аўдыту Вячаслава Станкевіча. А Кірыл Бадзей, які ў 2006 годзе ўзначаліў Дэпартамент казначэйства, у красавіку 2014 года стаў намеснікам старшыні праўлення.

Ірына Патапава з ліку тых работнікаў, якія працавалі яшчэ пры Віктары Бабарыку. Сваю дзейнасць у банкаўскай сістэме пачала ў Белінвестбанку, дзе з 1996 па 2008 год займала пасады эканаміста, старшага эканаміста.

У 2010 годзе яе зацвердзілі намеснікам галоўнага бухгалтара Белгазпрамбанка. Праз некалькі гадоў Патапава стала галоўным бухгалтарам. А ў 2017 годзе яе прызначылі намеснікам старшыні праўлення.

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць