Грамадства

Церцель: Аднаго чалавека з групы Аўтуховіча пакуль затрымаць не ўдалося

Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель 17 снежня выступіў перад калектывам прадпрыемства «Гродна-Азот». Гаварылі на актуальныя тэмы. «Наша Ніва» атрымала аўдыязапіс сустрэчы. Сярод іншага, Іван Церцель выказаўся пра затрыманне Мікалая Аўтуховіча.

«Таварыш Аўтуховіч стварыў групу з такіх жа адмарожаных, прабачце мне, я не буду баяцца гэтага слова, як і ён, якія ў Ваўкавыску спалілі дом участковага, яго машыну, тут, на Альшанцы ўзарвалі машыну, падклалі трацілавую шашку, супрацоўніка міліцыі. Праводзілі даразведку з жыхаркай — мы яе затрымалі ўчора — аднаго з населеных пунктаў каля Гродна, каб разабрацца з членамі сям’і міліцыянера і спаліць яго дом. Таварыш Аўтуховіч гэтую зброю набыў ва Украіне, выйшаў туды, учора мы затрымалі правадніка, які выводзіў яго на тэрыторыю Украіны, дзе ён закупіўся зброяй. Зброю паказвалі, яна рэальная. Здзейсніў гэтыя акты. Аднаго мы яшчэ не злавілі, ловім, бегае — ну, знойдзем. Хаваўся ён у гаражы ў Брэсцкай вобласці, у свайго даўнішняга знаёмага, пісталет трымаў пад падушкай у пастаяннай гатоўнасці. Мы яго затрымлівалі з групай «Альфа» пры выхадзе ў краму — затрымалі, было дастаткова небяспечна. Але я вам скажу так: больш мы на такія рэчы глядзець не будзем. Як кажа кіраўнік адной з краін недалёка, «будзем мачыць у сарціры». Жыцці супрацоўнікаў ставіць пад удар больш не будзем — будзем проста знішчаць. Іншага выйсця не будзе». 

Мікола Аўтуховіч — адна з самых яркіх постацяў грамадска-палітычнага жыцця Беларусі за апошнія пару дзесяцігоддзяў. У пачатку снежня 2020 яго разам з групай сяброў абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Чытайце таксама: Хто такі Мікола Аўтуховіч, якога затрымалі за «тэрарызм»? Яго біяграфіі хапіла б на дзесяцярых — вайна, бізнэс, палітыка, галадоўкі, турма

Каментары

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць