Кампанія Zoom Video Communications Inc., якая валодае сэрвісам для відэаканферэнцый Zoom, паведаміла, што ў дачыненні да яе вядзецца расследаванне, паведамляе Bloomberg.
Расследаванне вядуць Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC) і пракуроры дзвюх акругаў з Нью-Ёрка і Каліфорніі.
Праверка доўжыцца ўжо некалькі месяцаў. Падставай сталі дзеянні былога супрацоўніка кампаніі, які на запыт Кітая блакаваў відэаканферэнцыю, прысвечаную падзеям на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе.
Каментары