Свет

Парашэнка ўзяў на сябе адказнасць за аперацыю па затрыманні «вагнераўцаў» у Беларусі

Былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў эфіры ўкраінскага «5 канала» назваў сябе ініцыятарам спецаперацыі, вынікам якой стала затрыманне 33 расійцаў з Прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера летам 2020 года ў Беларусі. Ён таксама заклікаў прыцягнуць да адказнасці вінаватых у зрыве аперацыі, піша Tut.by.

Са слоў Парашэнкі, ён санкцыянаваў правядзенне гэтай спецаперацыі яшчэ ў 2018 годзе, калі быў вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл Украіны. Мэтай гэтай аперацыі было «завабіць ва Украіну і судзіць тых, хто мае дачыненне да крушэння самалёта MH17».

Паводле яго слоў, спецаперацыя па затрыманні «вагнераўцаў», на жаль, была сарваная канкрэтнымі асобамі. Экс-прэзідэнт Украіны назваў гэта дзяржаўнай здрадай і паабяцаў дамагчыся прыцягнення вінаватых да адказнасці.

«Я вельмі настойліва раю стварыць часовую следчую камісію і дапытаць усіх удзельнікаў працэсу, а таксама неадкладна адхіліць тых, хто можа ўплываць на аб'ектыўнасць, незалежнасць і сумленнасць расследавання, якое дакладна будзе праведзена», — падсумаваў Парашэнка.

У ноч на 29 ліпеня мінулага года 33 грамадзян Расіі, удзельнікаў прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера, затрымалі ў санаторыі «Беларусачка» пад Мінскам. Сцвярджалася, што яны планавалі «дэстабілізаваць абстаноўку ў перыяд выбарчай кампаніі перад прэзідэнцкімі выбарамі», а ўсяго ў Беларусь прыбылі больш за 200 баевікоў. 33 расійцаў абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і звязалі са справай Ціханоўскага і Статкевіча.

Расія запэўніла, што мэтай уезду ў Беларусь «баевікоў ПВК Вагнера» быў транзітны праезд, канчатковай мэтай іх падарожжа была адна з дзяржаў у Лацінскай Амерыцы, Лукашэнка сцвярджаў, што іх канчатковым пунктам была Беларусь і што ён ведае, хто аддаваў ім загады.

Кіеў папрасіў выдаць частку «баевікоў» ва Украіну — яны бралі ўдзел у падзеях на Данбасе ў складзе незаконных узброеных фарміраванняў. Але 14 жніўня, неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Мінск зняў з затрыманых ўсе абвінавачванні і перадаў Расіі.

Уладзімір Пуцін назваў іх затрыманне ў Беларусі акцыяй украінскіх і амерыканскіх спецслужбаў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ва Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць