Літаратура22

Народная мама

Народны паэт Рыгор Барадулін дае нам майстар-клас па напісанні лістоў да маці.

Народны паэт Рыгор Барадулін дае нам майстар‑клас па напісанні лістоў да маці ў расстанні. «Цалую твае ручкі, твае заінеўшыя скроні», «зямным паклонам кланяюся табе», «зязюленька мая баравая, зязюленька шэрая»… Слодыч без саладжавасці, сакавітасць без даўкасці. Мёд і яблыкі. Сыны і дачкі, гэтак пішыце сваім маткам!

Як усякі сын сваёй маці, у лістах трохі казырыцца і фарсуніцца, ужывае дробныя хітрыкі, але гэта, можа быць, адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі хлусня дарэчы. Што трэба яна зразумее. Як жартам яна піша ў адным лісце пасля чарговай сынавай бравады: «Ну, каму ж тады салгаць, калі не маме?!»

«Мой сынок, якая я шчаслівая табой…» Сучаснікі сведчаць, што паэтычнага зарад у Куліны Андрэеўны Барадулінай, быў, можа, і мацнейшы, чым у самаго дзядзькі Рыгора. Гэта кніга не для бацькоў: ім не трэба вучыцца пісаць да сваіх дзяцей.

А яшчэ ўсякае ліставанне – голас эпохі, і таму тут лісты маладзёна, які з невялікага мястэчка Вушачы паехаў у вялікі свет, агромністы Мінск — гэта жывыя сведчанні з 50‑70 гадоў ХХ стагоддзя, з часоў масавай міграцыі вёскі, момант вялікага беларускага разрыву, калі краіна, на дабро ці на шкоду, збольшага стала такой, якой мы яе ведаем сёння.

Да ліставання дасціпную прадмову, якая пачынаецца словамі «SMS, е‑mail…», напісаў Уладзімір Някляеў.

Паслаў бы табе душу… Ліставанне Рыгора Барадуліна з мамай (1954-1971). - Мінск: Лімарыус, 2009. – 274с. 500 ас.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць