Грамадства

Тры гады калоніі. Вынеслі чарговы прысуд за пратэсныя акцыі 14 ліпеня ў Мінску

Суд Цэнтральнага раёна асудзіў 15 студзеня 21-гадовага Арцёма Паўлечку паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа) Крымінальнага кодэкса за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Гэта ўжо восьмая справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў сталіцы супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якая разглядаецца мінскімі судамі. Арцёма Паўлечку абвінавацілі ў тым, што 14 ліпеня на плошчы Перамогі ён ударыў амапаўца нагой у грудзі і браў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць парадак. Суддзя Юлія Густыр пакарала 21-гадовага хлопца трыма гадамі пазбаўлення волі. 21 год Арцёму споўнілася 14 студзеня. У гэты дзень ён прамаўляў апошняе слова ў судзе, пішуць праваабаронцы.

Арцём быў абвінавачаны паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 364. Дзеяннямі, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абвінавачванне і суд палічылі ўдзел Арцёма ў акцыі 14 ліпеня, выкрыкванне на ёй лозунгаў, «гучныя воплескі рукамі», невыкананне патрабавання супрацоўнікаў міліцыі «разысціся».

Пацярпелым па справе прызнаны супрацоўнікі мінскага АМАПа — Віталь Самалётаў. Ён ужо выступаў пацярпелым па справе Іллі Фрэня, якога суд Маскоўскага раёна 24 снежня адправіў на 4 гады «калоніі».

Гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа выявіўся ў тым, што Паўлечка «нанёс удар нагой у грудзі Віталю Самалётаву, прычыніўшы яму фізічны боль».

Арцём Паўлечка прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме.

Арцёма затрымалі 14 ліпеня на акцыі супрацоўнікі ў цывільным адзенні. На яго склалі два пратаколы па арт 23.34 і 23.4 КаАП, па якім Ленінскі суд асудзіў яго на 13 сутак. Пасля гэтага адміністрацыйнага арышту Арцём на волю не выйшаў: яго адвезлі ў Следчы камітэт, а потым у ІЧУ на Акрэсціна.

Арцём Паўлечка на судзе распавёў, што ўвечары 14 ліпеня шпацыраваў па горадзе з сябрам і ягонай сяброўкай. Калі яны былі каля ст. м. Кастрычніцкай, то ўбачылі натоўп, які рухаўся да Плошчы Перамогі і выкрыквала «Жыве Беларусь», «Пока мы едины — мы непобедимы». Па словах Арцёма, ён паддаўшыся дзеянню натоўпу, вырашыў пайсці за імі. Але, як сцвярджаў Паўлечка на судзе, ён не ведаў, што гэта мітынг:

«Я не знаходжуся ні ў якіх тэлеграм-каналах, групах, звязаных з палітычнымі тэмамі. Таму я не ведаў, што будзе мітынг».

Як распавёў Арцём, калі ён далучыўся да калоны, то разам з людзьмі ў ёй пляскаў у далоні, крычаў лозунгі, сімволікі ў яго ніякай не было, але калі пачуў патрабаванні ад супрацоўнікаў міліцыі разысціся — вырашыў сысці. Калі ён адышоў, то АМАП пачаў затрыманні, пачалася бойка з пратэстоўцамі.

«Я ўбачыў гэта і вырашыў вярнуцца, каб, як і ўсе людзі, дапамагчы затрыманым. Я падбег і зрабіў намах нагой на супрацоўніка АМАПа. Ён быў на зямлі, стаяў на каленях, а вакол яго было шмат людзей, якія выраблялі нейкія дзеянні. Але я не магу сказаць, ці ажыццяўляў я канкрэтна нейкія ўдары, так як вакол было шмат людзей. Я нічога не адчуў», — распавядае Арцём Паўлечка на судзе. 

14 студзеня Арцём у свой дзень нараджэння прамаўляў апошняе слова, у якім сказаў, што раскайваецца і папрасіў прабачэння ў пацярпелага супрацоўніка АМАПа. Арцём сам з горада Лельчыцы. Прыехаў у Мінск нядаўна, бо ў Лельчыцах не было працы па яго спецыяльнасці. Ён сказаў, што хоча працягнуць навучанне ў універсітэце і займацца любімым хобі.

«Высокі суд, прашу не пазбаўляць мяне свабоды і даць пакаранне мне мякчэй», -— сказаў у апошнім слове Арцём Паўлечка.

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Арцёма на падставе ч. 1 арт. 342 і 364 КК трыма гадамі пазбаўлення волі. Суддзя Юлія Густыр прызначыла менавіта такое пакаранне, якое прасіў пракурор. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай52

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць