Грамадства

180 газет і 126 часопісаў

Прайшлі перарэгістрацыю пасля ўступлення ў сілу новага Закона аб сродках масавай інфармацыі. Шэраг незалежных выданняў дагэтуль знаходзяцца па-за дзяржаўнай сістэмай распаўсюду.

Прайшлі перарэгістрацыю пасля ўступлення ў сілу новага Закона аб сродках масавай інфармацыі. Шэраг незалежных выданняў дагэтуль знаходзяцца па-за дзяржаўнай сістэмай распаўсюду.

Новы закон аб СМІ, у адпаведнасці з якім усе сродкі масавай інфармацыі павінны прайсці перарэгістрацыю на працягу года, уступіў у сілу з 8 лютага 2009 года. Па стане на 8 лютага ў Беларусі ўсяго налічвалася 1 тыс. 314 СМІ, у тым ліку 663 газеты, 594 часопісы, 42 бюлетэні, 6 каталогаў, 9 інфармацыйных агенцтваў.

Амаль за 4 месяцы, што прайшлі з моманту ўступлення ў сілу закона, перарэгістраваліся 315 выданняў, 1 інфармацыйнае агенцтва, паведамляе БЕЛТА. Акрамя 306 газет і часопісаў гэта 6 бюлетэняў, 2 каталогі, 1 інфармацыйнае агенцтва.

Былі зарэгістраваныя 62 новыя сродкі масавай інфармацыі — 28 газет (27 недзяржаўных), і 34 часопісы, таксама недзяржаўныя.

Акрамя таго, прайшлі перарэгістрацыю 13 радыёпраграм і 16 тэлепраграм. На момант уступлення ў сілу «Закона аб СМІ» існавала 158 радыёпраграм і 71 тэлепраграма. Зарэгістраваныя 2 новыя радыёпраграмы і 4 тэлепраграмы.

Варта адзначыць, што больш за дзесятак недзяржаўных выданняў, пераважна рэгіянальных, дагэтуль застаюцца па-за дзяржаўнай сістэмай распаўсюду. Рэдакцыі «Бабруйскага кур’еру», «Вольнага Глыбокага», «Газеты Слонімскай», «Intex-press» ды іншых газет чакаюць станоўчага адказу ад кіраўніцтва Белсаюздруку і Белпошты. Не атрымаў акрэдытацыі пры МЗС і першы незалежны спадарожнікавы тэлеканал «Белсат».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Усе навіны →
Усе навіны

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?8

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі27

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны18

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць