У кватэрах пяці маладых сем'яў у Гомелі прайшлі ператрусы, усіх забралі ў РАУС
А сёмай раніцы 28 студзеня у пяць кватэр у Навабеліцкім раёне Гомля прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, піша Радыё Свабода. Яны правялі ператрусы, а пасьля забралі ўсіх маладых людзей у міліцыю.

Некалькі дзён таму ў Навабеліцкім раёне затрымалі Анастасію Перавошчыкаву. У яе дома, а таксама ў яе 89-гадовага дзядулі прайшлі ператрусы. Міліцыя забрала тэхніку і тэлефоны. Суд пакараў дзяўчыну арыштам на 15 сутак за здымак, знойдзены ў асабістых перапісках. На здымку быў «партызанінг» з бел-чырвона-белым сьцягам.
28 студзеня міліцыя прыйшла да іншых жыхароў Навабеліцкага раёну. Пасьля ператрусаў затрыманых завезьлі ў Навабеліцкі РАУС, дзе трымаюць да гэтай пары. Пакуль невядома, якая прычына вобшукаў і затрыманьняў. У некаторых затрыманых — малыя дзеці.
Каментары