«Мы запрошвалі два крэдыты: 500 мільёнаў даляраў на папаўненне золатавалютных рэзерваў і паралельна вялі перамовы па атрыманні крэдыту ў 100 мільярдаў расійскіх рублёў для фінансавання ўзаемнага гандлю»
Расія маніпулюе паняццямі на перамовах аб выдзяленні Беларусі крэдытаў. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, адказваючы на пытанне пра тое, ці сапраўды наша краіна адмовілася ад расійскага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў.
«Тут ідзе змешванне паняццяў. Мы запрошвалі два крэдыты: 500 мільёнаў даляраў на папаўненне золатавалютных рэзерваў і паралельна вялі перамовы па атрыманні крэдыту ў 100 мільярдаў расійскіх рублёў для фінансавання ўзаемнага гандлю, абслугоўвання ўзаемных разлікаў у расійскіх рублях», — падкрэсліў міністр.
«Расія прапанавала 500 мільёнаў у расійскіх рублях. Яны нам заявілі, што мы можам узяць гэты крэдыт і ў расійскіх рублях, і ў далярах, — дадаў А.Харкавец. — Гэта не адмова ад таго, каб узяць крэдыт у расійскіх рублях. Мы гаворым пра два прынцыпова розныя крэдыты».
Каментары