Тэлеканал «Расія 1» зняў сюжэт пра «палац Пуціна», у якім гаворыцца, што асабняк з'яўляецца недабудаваным апарт-гатэлем.
Адзін з «будаўнікоў», у масцы і будаўнічай касцы, даў каментар, што гэта «апарт-гатэль, гасцініца з нумарамі, агульнымі зонамі, з басейнам».
Відэаролік апазіцыянера Аляксея Навальнага, па словах прапагандыстаў, «нашпігаваны камп'ютарнай графікай». Тым часам арыгінальны фільм набраў ужо больш за 101 мільён праглядаў.
Каментары