Улада

«Вяртаюцца і становяцца пратэстунамі». Лукашэнка патлумачыў, чаму яго малодшы сын не будзе вучыцца на Захадзе

Аляксандр Лукашэнка падчас размовы са студэнтамі БДУ распавёў, у якую ВНУ будзе паступаць яго малодшы сын Мікалай. Адпаведны ўрывак сустрэчы быў паказаны на СТБ.

Палітык заявіў, што не параіць Мікалаю паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

— БДУ дакладна не параю… Не таму, што гэта дрэнная ВНУ. Гэта вельмі моцная ВНУ. Не хачу вось чыста эмацыйна, каб не казалі: «А, сын яго ў лепшую ВНУ, як звычайна…» — сказаў Лукашэнка. — Усе імкнуцца ў нас у БДУ «працаўладкаваць» сваіх дзяцей. Не ў гэтым справа, родныя мае.

— Для яго не важна, у якой ён ВНУ будзе вучыцца. Але я не хачу, каб маё дзіця і вы, мае дзеці, вучыліся на Захадзе. Гэта для заходняй эканомікі, разумееце? — дадаў ён.

Гуманітарныя спецыяльнасці ў заходніх універсітэтах Лукашэнка лічыць прамываннем мазгоў.

— З часам вяртаюцца і становяцца пратэстунамі. Гэта не таму, што там на злобу ўчарашняга дня. Не. А таму, што так будзе заўсёды. Яны рыхтуюць агентаў уплыву ў нашым грамадстве, — падкрэсліў Лукашэнка. — І я яму (малодшаму сыну Мікалаю) сказаў не. І ён: «Я і сам не хачу туды».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць