Грамадства

Пасольства Расіі працягвае завочную дыскусію з МЗС пра тое, чый Касцюшка 

Пасольства Расіі ў Мінску працягвае дыскусіі з Міністэрствам замежных спраў Беларусі на тэму, ці варта беларусам залічваць Тадэвуша Касцюшку да нацыянальных герояў. 

Усё пачалося з каментара ў інстаграме Нацыянальнага гістарычнага музея пад допісам да 275-годдзя з дня нараджэння палкаводца і палітычнага дзеяча, пакінутага з акаўнта расійскай амбасады: «Назваць Касцюшку «беларускім нацыянальным героем» роўна распісацца ў сваім гістарычным невуцтве».

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз палічыў патрэбным выказацца з нагоды спрэчкі на гістарычную тэму: «Лічу, што не трэба з гэтага рабіць драму. Беларусь, беларускі народ для сябе сваіх герояў, у тым ліку гістарычных, вызначыў. І зрабіў гэта карэктна, не ўмешваючыся ў справы іншых і не залазячы на чужую тэрыторыю. Гэта галоўнае. У нас няма комплексаў з гэтай нагоды, і нашай краіне не патрэбнае прызнанне або адабрэнне ад каго б там ні было гэтага факта, акрамя саміх беларусаў. З гэтага трэба і зыходзіць».

У працяг дыскусіі амбасада Расіі змясціла на сваёй старонцы допіс, у якім прыводзіць цытату з ліста Касцюшкі, у якім той заклікае «прывучаць русінаў да польскай мовы»:

«У заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі пазначаны тэзіс, што спрэчка пра ролю Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай гісторыі «павінна весціся ў рамках экспертнай і канструктыўнай дыскусіі». Згодныя з такой пазіцыяй. Магчыма, таксама, што прафесіяналы-гісторыкі звернуць увагу і на ліст Т. Касцюшкі, напісаны ім у траўні 1789 года і апублікаваны на мове арыгіналу ў зборніку дакументаў «Pisma Tadeusza Kościuszki» (Warszawa, 1947, s. 45—46):

«Прывучаць іх [русінаў] трэба да польскай мовы, няхай па-польску ўсе іх службы будуць. З часам польскі дух у іх увойдзе. За ворага будуць потым лічыць таго, хто б не ведаў мовы народнай». 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць