Студзень
1 — Новы год.
6 — Сьвята Трох Каралёў у каталікоў.
7 — Нараджэньне Хрыстова ў праваслаўных.
10 — Курбан-байрам у мусульман.
19 — Вадохрышча ў праваслаўных.
31 — Новы, 1427-мы год у мусульман.
Люты
2 — Грамніцы ў каталікоў.
4 — 75 гадоў з дня сьмерці гісторыка Ўсевалада Ігнатоўскага, першага прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі (1881—1931). Ён застрэліўся, каб унікнуць арышту саветамі.
15 — Грамніцы ў праваслаўных.
17 — 200 гадоў таму (1806) нарадзіўся заснавальнік беларускай археалёгіі Канстанцін Тышкевіч.
Сакавік
1 — Папяльцовая серада ў каталікоў.
1 — 125 гадоў з дня забойства цара Аляксандра ІІ беларускім нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім (1881).
4 — 50 гадоў таму ў Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва» (1956).
11 — 100 гадоў таму (1906) у Менску павешаны Іван Пуліхаў
19 — 75 гадоў з дня нараджэньня літаратуразнаўцы Генадзя Кісялёва (1931).
19 — прэзыдэнцкія выбары.
25 — Дзень Волі.
25 — Зьвеставаньне ў каталікоў.
Красавік
7 — Дабравешчаньне ў праваслаўных.
9 — Пальмавая нядзеля ў каталікоў.
11— Дзень нараджэньня прарока Мухамада ў мусульман.
13 — Пэсах у габрэяў.
16 — Вялікдзень у каталікоў і пратэстантаў.
16 — Вербная нядзеля ў праваслаўных.
19 — 125 гадоў з дня нараджэньня Ўсевалада Ігнатоўскага.
23 — Вялікдзень у праваслаўных.
29 — 75 гадоў з дня сьмерці акадэміка Яўхіма Карскага (1861—1931).
30 — 125 гадоў таму (1881) нарадзіўся паэт Янка Журба.
Травень
1 — Дзень працы.
2 — Радаўніца.
9 — Дзень Перамогі над нацызмам.
25 — Ушэсьце ў каталікоў.
Чэрвень
1 — Ушэсьце ў праваслаўных.
4 — Сёмуха ў каталікоў.
9 — 125 гадоў з дня нараджэньня пачынальніка беларускага нацыянальнага руху Івана Луцкевіча (1881—1919).
11 — Сёмуха ў праваслаўных.
18 — 175 гадоў таму (1831) нарадзіўся рэвалюцыянэр Міхал Валовіч.
20 — 400 гадоў таму пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча ў Магілеве (1606).
23 — Купальле.
24 — Сьвяты Ян у каталікоў.
29 — Сьвятыя Пятро і Павал у каталікоў.
Ліпень
7 — Іван у праваслаўных.
12 — Сьвятыя Пятро і Павал у праваслаўных.
15 — Дзень Грунвальдзкае бітвы.
15 — 400 гадоў з дня нараджэньня галяндзкага мастака Рэмбранта (1606—1669).
26 — 150 гадоў з дня нараджэньня драматурга Джорджа Бэрнарда Шоў (1856—1950).
27 — Дзень Незалежнасьці ў гонар прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусі.
Жнівень
5 — 500 гадоў Клецкай бітвы. Войска ВКЛ на чале з Станіславам Кішкам і Міхаілам Глінскім разьбіла ўшчэнт татараў.
13 — 50 гадоў таму памёр Якуб Колас.
15 — Прачыстая ў каталікоў.
15 — 175 гадоў з дня нараджэньня паэта й журналі-ста Вінцэся Каратынскага (1831—1891), сакратара Ўладзіслава Сыракомлі.
19 — Яблычны Спас у праваслаўных.
28 — Прачыстая ў праваслаўных.
29 — 250 гадоў таму нарадзіўся астраном Ян Сьнядэцкі.
Верасень
1 — 100 гадоў таму ў Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля» (1906).
6 — 400 гадоў таму (1654) памёр Піліп Абуховіч, ваявода віленскі і смаленскі, пісар літоўскі. Кіраваў абаронай Смаленску ў 1654 г.
24 — пачатак Рамазану ў мусульман.
30 — Рош-Ашонэ (Новы год) у юдэяў.
30 — 75 гадоў з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931).
Кастрычнік
14 — Пакроў у праваслаўных.
Лістапад
2 — Дзяды.
18 — 75 гадоў з дня нараджэньня паэта Анатоля Вярцінскага (1931).
23 — 100 гадоў з дня выхаду першага нумару «Нашай Нівы» (1906).
27 — Дзень Герояў (Дзень Слуцкага збройнага чыну).
Сьнежань
10 — Дзень правоў чалавека.
15 — Ханука ў юдэяў.
23 — 175 гадоў таму (1831) загінула Эмілія Плятэр.
25 — Божае нараджэньне ў каталікоў.
Юбілеі году
1581 — Пінск атрымаў герб.
1581 — заснаваньне ў Полацку езуіцкага калегіюму.
1631 — заснаваны праваслаўны Куцеінскі манастыр пад Воршай.
1881 — у Менску створана падпольная друкарня народніцкай арганізацыі «Чорны перадзел».
1881 — у Пецярбурскім унівэрсытэце створана нелегальнае беларускае студэнцкае зямляцтва.
1906 — нарадзіліся паэты Андрэй Александровіч, Сяргей Новік-Пяюн, гісторык Аляксандра Бэргман.
Травень 1906 — у Пецярбургу заснавана выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца».
1931 — у Вільні Рыгор Шырма заснаваў хор Беларускага саюзу студэнтаў.
1931 — Антон Луцкевіч і Лукаш Дзекуць-Малей выдрукавалі поўную вэрсію Новага Запавету.
Каментары