57-гадовая мінчанка Таццяна Брэдзелева стала пераможцай міжнароднага конкурса Ms.Top Of The World
Яна перамагла ў катэгорыі ўдзельніц, старэйшых за 46 гадоў.

Карону пераможцы імкнуліся атрымаць канкурсанткі з дзясятка краін. У гэтым годзе конкурс упершыню прайшоў у анлайн-фармаце. Фінал доўжыўся тры дні. Для яго загадзя трэба было даць фота і відэа, якія глядзела і ацэньвала журы ў прамым эфіры.
Для першага этапу конкурсу трэба было раскрыць свой талент. Таццяна абрала жывапіс. Яна распавяла аб тым, што фарбы і палатно дапамагаюць ёй казаць аб тых рэчах, якія не заўсёды атрымліваецца выказаць словамі. Акрамя таго, журы ацэньвала фотасесію ў нацыянальным і вячэрнім строях, купальніку.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары