Навука і тэхналогіі

У Вялікабрытаніі выпрабоўваюць камеры-таблеткі для ранняй дыягностыкі раку кішачніка

Каб праверыцца, будзе дастаткова глынуць таблетку велічынёй з капсулу рыбінага тлушчу. Гэта можна будзе зрабіць самастойна і дома, піша ВВС.

Маленечкая прылада пад назвай PillCam («таблетка-камера») змяшчае капсулу даўжынёй два сантыметры з відэакамерай і перадатчыкам, што накіроўвае фота вантроб на прыёмнік, замацаваны на поясе пацыента.

Ім ужо карыстаюцца эндаскапісты Універсітэцкага каледжа Лондана і спецыялісты ў шэрагу медыцынскіх устаноў Шатландыі.

Цяпер пачынаюцца выпрабаванні з удзелам 11 тысяч пацыентаў у 40 рэгіёнах Англіі.

Капсула застаецца ў арганізме ад пяці да васьмі гадзін і выводзіцца з яго падчас дэфекацыі.

Працэдура абсалютна бясшкодная і бязбольная. Акрамя ракавых пухлін яна здольная выяўляць прыкметы іншых захворванняў, такіх як хвароба Крона.

Новы метад атрымаў назву «капсульная эндаскапія».

Да цяперашняга часу эндаскапія праводзіцца з абязбольваннем у клінічных умовах.

Капсульная эндаскапія, як і традыцыйная, прадугледжвае папярэднюю ачыстку шлунка, а таксама два візіты ў лячэбную ўстанову — каб атрымаць прыбор і вярнуць яго са здымкамі.

«Навуковая фантастыка становіцца рэальнасцю. Маленечкая камера рухаецца скрозь чалавечы арганізм, робячы два здымкі ў секунду», — кажа кіраўнік Нацыянальнай службы аховы здароўя Англіі Сайман Стывенс.

Медыкі прыспешваюць гэтыя даследаванні, бо асцерагаюцца росту колькасці запушчаных выпадкаў раку праз скарачэнне колькасці клінічных абследаванняў у сувязі з каранавірусам.

Пухліны кішачніка з'яўляюцца другім па колькасці смяротных зыходаў відам раку ў Брытаніі — у сярэднім 16 600 смерцяў у год. Ранняя дыягностыка вельмі важная для лячэння анкалагічных захворванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска12

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць