Грамадства

Ва ўніверсаме «Цэнтральны» татальны распродаж. Ён зачыніцца?

Нядаўна пісалася пра цяжкасці ў рытэйлера «Дамашні», якому належыць таксама Універсам «Цэнтральны». Асартымент у краме стаў прыкметна бяднейшы, а цяпер універсам абвясціў татальны распродаж тавару. Як паказвае практыка, крамы «Дамашняга» пасля такіх жа распродажаў зачыняюцца, піша Tut.by.

Tut.by

Зараз ва ўніверсаме — татальны распродаж са зніжкамі 30%.Прадаўцы ўніверсама кажуць, што ліквідацыя тавару ідзе ў сувязі са зменай уласніка.

— Хто будзе — пакуль невядома, напэўна, «Еўраопт», — кажуць супрацоўнікі.

У «Еўраопце» не сталі каментаваць гэтую сітуацыю.

Камерцыйны дырэктар сеткі «Дамашні» Аксана Тромза сказала: калі цяпер ідзе распродаж у краме, то гэта яшчэ не значыць, што яна зачыняецца. Пракаментаваць сітуацыю з «Цэнтральным» яна не змагла, сказала, што адказаў на нашы пытанні ў яе няма.

Памяшканні ўніверсама «Цэнтральны» належаць ЗАТ «Універсам «Цэнтральны» — гэта адна з кампаній, звязаная з бізнэсменам Іванам Беразоўскім. Да гэтага магазін быў выстаўлены на продаж, адна з апошніх аб'яваў — у снежні 2020 года. Гандлёвы аб'ект плошчай больш за 2800 тысяч «квадратаў «прадавалі за 9,8 мільёнаў даляраў (па 3500 за «квадрат»).

Чытайце таксама: Уласнік стратнай сеткі «Дамашні» паспрабаваў прадаць яе, але цяпер хаваецца ад крэдытораў. Расказваем пра ланцуг пралікаў 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць