Усяго патроху

Гаджэты ці папера: у якім фармаце дзеці лепш засвойваюць інфармацыю?

Бацькі часта з трывогай назіраюць за тым, як усё больш павялічваецца роля электронных матэрыялаў ва ўсіх аспектах адукацыі. Ужо прайшоў той час, калі навучанне нельга было ўявіць без друкаваных кніг. Аднак фармат, у якім чытаюць дзеці, мае істотнае значэнне з пункту гледжання засвойвання інфармацыі.

Фота Depositphotos.com

Экраны гаджэтаў часта выкарыстоўваюцца ў сацыяльных і забаўляльных мэтах як дарослымі, так і дзецьмі. Вялікая частка анлайн-матэрыялу распрацоўваецца выключна для хуткага чытання без асаблівых намаганняў. Чытаць такім чынам становіцца звычкай, якая ў выніку перашкаджае засвойваць больш складаны матэрыял з экранаў, які патрабуе ўважлівасці, удумлівасці і запаволенасці, каб засвоіць яго дасканала.

Наомі Баран (Naomi Baron), прафесарка лінгвістыкі ў Амерыканскім універсітэце і аўтарка кнігі «Як мы чытаем сёння: стратэгічны выбар паміж друкам, экранам і аўдыя», дае парады, з якіх носьбітаў дзецям лепш засвойваць інфармацыю.

Для малодшых школьнікаў

З маленькімі дзецьмі прафесарка раіць як мага больш прытрымлівацца друкаваных кніг. Традыцыйныя кнігі палягчаюць і бацькам, і дзецям узаемадзейнічанне з мовай, пытаннямі і адказамі, што называецца дыялагічным чытаннем. Больш за тое, электронныя кнігі і дадаткі вельмі часта адцягваюць увагу дзіцяці, што перашкаджае яму засяродзіцца, піша The New York Times.

Джэні Радэскі, спецыяліст па паводзінным развіцці дзяцей, адзначае, што дадаткі, прызначаныя для навучання чытанню, заснаваныя на гульні, што дазваляе падтрымліваць інтарэс пачаткоўцаў. Аднак хоць яны і паспяхова навучаюць асноўным навыкам, дзецям не хапае атмасферы класа, дзе вывучаны матэрыял становіцца для школьніка больш значным, а набытыя навыкі набываюць для яго сэнс. Гэта тое, чаго не хапае ў дыстанцыйным навучанні.

Даследаванне паказала, што дзеці, якія чыталі гісторыі з электроннай кнігі, горш распавядалі іх змест, чым тыя, хто чытаў з друкаваных кніг. Да таго ж дзеці, якія з ранняга ўзросту карыстаюцца экранамі, паказваюць меншую сацыяльную актыўнасць.

Для навучэнцаў сярэдняй школы

З 8-10 гадоў дзеці развіваюць навыкі, якія дазваляюць ім разумець, што паляпшае іх засяроджанасць, а што адцягвае ўвагу.

Эксперты лічаць, што з гэтага ўзросту варта пачынаць размаўляць са школьнікам пра перавагі розных сродкаў атрымання інфармацыі. Трэба пабуджаць дзяцей эксперыментаваць з чытаннем у лічбавых і друкаваных фарматах, каб яны самі маглі вызначыцца, што ім падабаецца больш і дзе лепш яны засвойваюць матэрыял.

Гэты дапаможа дзецям развіваць здольнасць да метапазнання, калі яны самі змогуць вызначыць для сябе найлепшыя сродкі для навучання.

Для старэйшых школьнікаў і студэнтаў

Эксперыменты са студэнтамі паказалі, што тыя, хто аддае перавагу друкаваным матэрыялам, лепш спраўляюцца з тэстамі і экзаменамі. Нават тыя студэнты, якія сцвярджалі, што яны лепш засвойваюць інфармацыю з экрана, лепш спраўляліся з тэстам, калі прачытвалі матэрыял у друкаваным выглядзе.

Аднак эксперты лічаць, што большасць проста не ўмее запавольвацца, калі трэба прачытаць складаны тэкст з экрана. Трэба развіваць навык глыбокага чытання і ўменне засяроджвацца на тэксце ў электронным фармаце. Для гэтага варта рабіць лічбавыя анатацыі, пісаць уласныя нататкі, вылучаць галоўнае ў тэксце.

Таксама лепш чытаць інфармацыю на экране па старонках, а не суцэльным тэкстам. Гэта дапамагае лепш структураваць электронны матэрыял.

Экраны ў любым разе застануцца неад’емнай часткай навучання. Аднак з павелічэннем магчымасцей лічбавага чытання важна пабуджаць дзяцей чытаць у розных фарматах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць