Свет

Каб зняць пытанні да сябе, Пашынян прызначыў датэрміновыя выбары на чэрвень

Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Арменіі пройдуць 20 чэрвеня, заявіў у Facebook прэм'ер-міністр Рэспублікі Нікол Пашынян, піша РБК.

«Сёння адбылася мая сустрэча з кіраўніком [апазіцыйнай] фракцыі «Квітнеючая Арменія» Гагікам Царукянам. На сустрэчы мы зафіксавалі, што лепшы выхад з унутрыпалітычнай сітуацыі — гэта пазачарговыя парламенцкія выбары», — напісаў ён.

У прыняцці рашэння прэм'ер-міністр таксама абапіраўся на абмеркаванні пытання з прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам, кіруючай парламенцкай фракцыяй «Мой крок» і кіраўніком апазіцыйнай парламенцкай фракцыі «Светлая Арменія» Эдмонам Марукянам, гаворыцца ў пасце.

У канцы лютага ў Арменіі пачаўся новы віток палітычнага крызісу. Пашынян, якога апазіцыя неаднаразова абвінавачвала ў паразе ў Нагорным Карабаху, звольніў намесніка кіраўніка, а затым і кіраўніка Генштаба. Пасля звальненняў у Генштабе вайскоўцы запатрабавалі адстаўкі Пашыняна. Ён, у сваю чаргу, прапанаваў датэрміновыя парламенцкія выбары, аднак апазіцыя выступіла супраць іх правядзення ва ўмовах знаходжання Пашыняна ва ўладзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю50

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

«Золатава ў калоніі ў аўтарытэце, яна выдатная швачка»3

Украінскія дроны атакавалі Маскву5

Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі33

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты10

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю50

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць