Здарэнні

«Аўто люксавае, так што аварыя была з густам». Ютуб-блогера Мікіту Мелказёрава збіла машына

Ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў трапіў у бальніцу пасля таго, як яго збіла машына. Здарылася гэта яшчэ 3 сакавіка.

Фота з інстаграма

«Увечары пайшоў у аптэку па таблеткі ад жывата. Заадно, думаю, наматаю кола па раёне — я стаў актыўным маладым чалавекам і выхаджваў па 10 тысяч крокаў на дзень. Пераходзіў дарогу на зялёнае святло, калі мяне збілі. Глядзеў у кірунку вуліцы Ламаносава, а потым бац — і я ўжо гляджу ў кірунку вуліцы Калініна. Машына люксавая, так што ДТЗ было з густам. Я ўпершыню пракаціўся на такой машыне — думаў, што гэта будзе ў крэсле, а аказалася на капоце.

Я як вопытны хіпстэр зразумеў, што першай справай трэба сабраць навушнікі Air Pods, бо гэта першая рэч у маім жыцці, якую я купіў у крэдыт, і толькі нядаўна яго выплаціў. А далей паехалі мы з мужчынам, які мяне збіў, катацца па бальніцах. Зразумела, ён таксама перапужаўся», — распавядае Мікіта.

Блогера завезлі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Зрабілі МРТ, рэнтген. Аказалася, зламаны адростак шыйнага пазванка і парваная каленная звязка.

«Наклалі таксама некалькі швоў на патыліцы. Мушу адзначыць доктара — ён сканчваў крутыя курсы фастрыгавання і шыцця, бо ў мяне там амаль нічога не заўважна, — жартуе Мікіта. — 

Застаўся на тыдзень у бальніцы. Знайшліся таблеткі, па якія я ішоў. Мяне паклалі ў палату на 6 чалавек. Пацаны ўсе па-рознаму храпелі, чатыры танальнасці, і мне трэба было ўслухацца ў адну і заснуць. Але нешта не атрымлівалася. Злева ад мяне базіраваўся Алежка, цікавы мужчына. Да яго прыходзіў доктар, пытаўся: ты разумееш, дзе ты знаходзішся? Алег весела правёў час і апынуўся ў бальніцы, у яго былі пашкоджаны абедзве канцавіны. Але ён быў яшчэ п’яны настолькі, што на іх скакаў у туалет. Карацей, літаратура чыстай вады.

Цяпер у мяне каўнер, у якім я падобны да Уільяма Шэкспіра на яго лепшым партрэце, і прыгожы спартовы артэз (дагэтуль быў накладзены гіпс — «НН»), я наблізіўся да прафесійных футбалістаў хаця б па гэтай частцы. Скончыўся першы з васьмі тыдняў, якія мне трэба праходзіць у артэзе. «Шэкспіра» свайго я здымаю перыядычна, але з ім трэба правесці месяц ці больш».

ДАІ вядзе праверку па факце здарэння. Кіроўца, кажа Мікіта, аказаўся нармальным мужчынам, цікавіўся яго здароўем. Журналіст паступова вяртаецца ў працоўны рытм, запісвае новыя выпускі для канала.

«Гэта тактыка, каб з глузду не з’ехаць дома. Бо тут я ўжо ўсё бачыў, пакрыху стараюся рухацца. Цяпер надвор’е не вельмі, таму я не магу касплэіць дзядоў і выходзіць да пад’езду. А так я спрабаваў — садзіўся на лаўку, арандаваныя французскія мыліцы паважна клаў побач з сабой і асуджальна на ўсіх глядзеў».

Чытайце таксама. Самы папулярны ютуб-блогер Беларусі Мікіта Мелказёраў шчыра пра адмову ад алкаголю, знаёмствы ў інтэрнэце і журналістыку

Каментары

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска 1,5 года збірала манеты ў бутэльку з-пад газіроўкі1

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах4

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем5

Перавозчыкі расказалі, за колькі часу цяпер праходзяць мяжу аўтобусы ў Польшчу і Літву

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць