Навука і тэхналогіі

Навукоўцы вырасцілі мышыны эмбрыён у прабірцы да стадыі сэрцабіцця

Ізраільскім навукоўцам удалося вырасціць эмбрыёны мышэй у лабараторных умовах да той стадыі, калі ў іх пачалі з’яўляцца канцавіны, развівацца крывяносная і нервовая сістэма і нават біцца сэрца.

Фота Depositphotos.com

Навукоўцы спрабуюць вырошчваць эмбрыёны сысуноў яшчэ з 1930-х гадоў. Мэта такіх эксперыментаў — больш дэталёва выявіць развіццё зародка, што немагчыма зрабіць ва ўлонні маці. Аднак такія даследаванні аднойчы могуць узняць пытанне, ці мае чалавек права вырошчваць жывёл «у прабірцы».

Да гэтага часу навукоўцам паспяхова ўдавалася вырошчваць эмбрыёны сысуноў, у тым ліку людзей, да стадыі імплантацыі, калі ў эмбрыёна пачынае фарміравацца плацэнта.

Аднак падтрымліваць такія эмбрыёны ўдавалася толькі на працягу 24 гадзін, пасля чаго, як правіла, эмбрыёны гінуць або ў іх пачынаюцца анамаліі развіцця, бо яны не могуць развівацца без улоння маці, піша The New York Times.

Ізраільскія навукоўцы з Інстытута Вейцмана ажыццявілі прарыў у гэтых эксперыментах. Даследчыкі выдалялі мышыныя эмбрыёны з самкі на пяты дзень яе цяжарнасці, а затым вырошчвалі іх на працягу шасці дзён у штучнай матцы.

Цяжарнасць мышы доўжыцца каля 20 дзён, таму на адзінаццаты дзень у эмбрыёна ўжо пачало біцца сэрца. Даследчыкам удалося вырасціць каля 1000 такіх эмбрыёнаў.

Эмбрыён, які развіўся па-за маткай

Пазней навукоўцы пачалі адразу браць аплодненыя яйцаклеткі, калі яны яшчэ не пачалі развівацца ва ўлонні самкі, і вырошчваць іх у штучных умовах на працягу 11 дзён.

На стварэнне штучнай маткі навукоўцам спатрэбілася каля 7 гадоў. Яна ўяўляе сабой сістэму з інкубатараў, пажыўных рэчываў і вентыляцыі.

Эмбрыёны размяшчаюць у шкляныя флаконы, якія знаходзяцца ўнутры інкубатараў, дзе яны плаваюць у адмысловай пажыўной вадкасці. Флаконы прымацоўваюць да кола, якое павольна круціцца, каб эмбрыёны не датыкаліся да сценак, бо ад гэтага яны змяняюць форму і паміраюць.

Інкубатары злучаюць з вентыляцыйнай сістэмай, якая падае эмбрыёнам кісларод і вуглякіслы газ, кантралюе іх канцэнтрацыю, а таксама ціск.

На адзінаццаты дзень навукоўцы параўналі штучна вырашчаныя эмбрыёны з тымі, якія развіваліся ў матках жывых мышэй. Лабараторныя эмбрыёны былі ідэнтычнымі з сапраўднымі.

Аднак на гэтай стадыі развіцця эмбрыёны становяцца завялікімі, каб выжыць без крывезабеспячэння, а пажыўнога раствору было ўжо недастаткова.

Пераадоленне гэтай перашкоды — наступная мэта навукоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь10

31 жніўня быў самым цёплым днём лета1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю прэс-сакратара ХАМАС Абу Убэйды

Фанаты Тэйлар Свіфт гадаюць, што значыць кніга пра Шагала, Малевіча і Лісіцкага, заўважаная ў анонсе да яе новага альбома2

Затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія2

Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты9

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска20

«Прыгожая і дастойная лэдзі!» Боты шалёна хваляць Абельскую30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць