Грамадства

Беларускія перавозчыкі з даўгамі не змогуць заехаць у Расію

У Расіі з 1 верасня ўжылі ўзмоцнены кантроль за рухам замежных перавозчыкаў па платных расійскіх дарогах і асобных участках.

Як вынікае са зменаў у федэральным заканадаўстве аб аўтаперавозках, з гэтага часу будуць правяраць аплату за праезд да выезду фуры з Расіі. Аб гэтым паведамілі ў Беларускай асацыяцыі мабільных аўтамабільных перавозчыкаў, піша Office Life.

Размова таксама ідзе пра іншыя інфраструктурныя плацяжы — напрыклад, аб пакрыцці шкоды, якую грузавікі наносяць аўтадарогам.

У БАМАП падкрэслілі, што на платных участках трас А‑113 «Цэнтральная кальцавая аўтамабільная дарога Маскоўскай вобласці» (ЦКАД), М‑12 «Усход» і А‑289 «Краснадар — Славянск-на-Кубані — Цямрук — аўтадарога А‑290 Нава­расійск — Керч» дзейнічае безбар’ерная тэхналогія плацяжоў «Свабодны паток». Гэтая сістэма з дапамогай нейрасетак аўтаматычна распазнае нумары, вызначае маркі, мадэлі і клас машын. Гэта дазваляе кіроўцам рухацца без спынення, каб аплаціць праезд.

Для гэтага на лабавым шкле грузавіка ставяць электронную прыладу рэгістрацыі праезду — транспондар. Пры праездзе праз рамкі грошы спісваюцца аўтаматычна з яго асабістага рахунка. Калі яно не спрацавала, або яго ўвогуле няма, або там недастаткова сродкаў, на ЦКАД, М‑12 або А‑289 сістэма фіксуе нумар фуры. У такім выпадку, як адзначылі ў БАМАП, кіроўца павінен ўнесці грошы на працягу наступных пяці каляндарных дзён.

У выпадку з'яўлення запазычанасці за праезд па платных аўтадарогах ці участках, уласніку транспартнага сродку, акрамя забароны на выезд з Расіі, пагражае штраф.

Таксама замежным перавозчыкам з такімі даўгамі забаранілі ўезд у Расію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць