Свет

У Мінабароны РФ заявілі аб новым тыпе вайны ЗША супраць Расіі

Заходнія краіны на чале з ЗША пачалі супраць Расіі так званую ментальную вайну — новы тып вайны, наступствы якой выяўляюцца не адразу. Пра гэта заявіў дарадца міністра абароны Андрэй Ільніцкі ў інтэрв'ю часопісу «Арсенал Айчыны», піша РБК.

Па яго словах, заходнія краіны не ўступаюць у прамы канфлікт з Расіяй, бо гэта пагражае ім нанясеннем непрымальнай шкоды за кошт ядзернай зброі. Таму ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў верагоднасць прамога ўзброенага сутыкнення з гэтымі дзяржавамі выключаная, кажа Ільніцкі.

«Калі ў класічных войнах мэтай з'яўляецца знішчэнне жывой сілы праціўніка, у сучасных кібервойнах — знішчэнне інфраструктуры праціўніка, то мэтай новай вайны з'яўляецца знішчэнне самасвядомасці, змяненне ментальнай — цывілізацыйнай —асновы грамадства праціўніка. Я б назваў гэты тып вайны ментальным», — зазначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, «ход эвалюцыі свядомасці павярнуць назад немагчыма, тым больш што наступствы гэтай «ментальнай» вайны выяўляюцца не адразу, а толькі як мінімум праз пакаленне, калі зрабіць ужо што-небудзь будзе проста немагчыма».

Для супрацьстаяння ментальнай вайне Ільніцкі прапануе правесці суверэнізацыю інтэрнэту, рыхтаваць кадры па інфармацыйным супрацьдзеянні, праводзіць працу з моладдзю і весці дыялог з кансерватыўнай часткай насельніцтва. На яго думку, гэтая частка насельніцтва ўяўляе сабой большасць і апорны электарат дзеючай улады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня6

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня6

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць