Навука і тэхналогіі

Як інфармацыя ўнутры лічбавых фота дае магчымасць за намі сачыць 

Нашы фотаздымкі могуць не толькі фіксаваць моманты з жыцця, але і распавядаць за нас нашы сакрэты. Як гэта працуе?

Фота Depositphotos.com

Калі вы робіце фота, ваш смартфон ці лічбавая камера хавае метаданыя ўнутры файла з выявай. Гэта інфармацыя пра тое, дзе і калі было зроблена фота, а таксама што за камера выкарыстоўвалася.

Ёсць шэраг бясплатных праграм, з дапамогай якіх можна прыбраць метаданыя з фота. Але большасць людзей нават не разумеюць, што яны там ёсць, і не здагадваюцца, як імі можна скарыстацца, перасцерагае ВВС.

Такая недасведчанасць дапамагае праваахоўнікам у расследаваннях, але можа ператварыцца ў праблему для звычайных грамадзян, бо ўлады атрымаюць здольнасць за імі сачыць. Гэта можа стацца асабліва небяспечным для праваабаронцаў і фотажурналістаў, бяспека якіх часта залежыць ад іх ананімнасці.

Злачынцы таксама могуць скарыстацца метаданымі на фота. Калі яны будуць ведаць, дзе і калі зроблена фота, а значыць ведаць ваша месцазнаходжанне ў той ці іншы час, гэта можа павялічыць для вас магчымасць стаць ахвярай крадзяжу або пераследу.

Да таго ж, кожнае фота можна звязаць з канкрэтнай камерай, якой яно было зроблена. У гэтым дапамагае з’ява, вядомая сярод фатографаў як неаднароднасць фотаводгуку.

Справа ў тым, што ўнутры кожнай лічбавай камеры ёсць датчык выявы, які грае важную ролю ў стварэнні фотаздымка. Датчык складаецца з мільёнаў святлоадчувальных элементаў. Але кожны з гэтых элементаў мае свае асаблівасці, звязаныя і з працэсам вытворчасці, і з прыроднымі ўласцівасцямі крэмнію, з якога яны вырабляюцца. Праз гэта на кожным фотаздымку ёсць нешта падобнае да незаўважнага вадзянога знака, унікальнага для кожнай канкрэтнай камеры. Гэта і ёсць неаднароднасць фотаводгуку.

Зрабіць фота без метаданых не атрымаецца, вы можаце толькі выдаліць іх ужо з гатовай выявы. Адзінае, чаго можна адразу пазбегнуць, — зрабіць фота без пазначэння геалакацыі.

Што датычыцца неаднароднасці фотаводгуку, пазбавіцца ад яе яшчэ больш складана. Гэта магчыма, калі знізіць разрознасць фота, але наколькі? Адказ залежыць ад шматлікіх фактараў, напрыклад, ад характарыстык камеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы18

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць