Грамадства

У Полацку затрымалі студэнтку ПДУ — яе падазраюць у абразе прадстаўніка ўлады

У Полацку 26 сакавіка затрымалі 21-гадовую студэнтку гуманітарнага факультэта ПДУ Аляксандру Буку. Дзяўчыну падазраюць у абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 368 КК). Яна знаходзіцца ў ІЧУ. Пра гэта Tut.by паведаміла маці cтудэнткі Юлія Бука.

Фота «Радыё Рацыя»

— Учора Алеся — так мы называем Аляксандру дома — вярнулася ў інтэрнат з заняткаў ва ўніверсітэце. Да яе ў пакой прыйшлі з ператрусам. Яна паспела мне пра гэта паведаміць па тэлефоне. Ад яе сяброў я даведалася, што пры ператрусе ў дачкі канфіскавалі тэхніку, магчыма, нешта яшчэ. Пазней удалося высветліць, што Алеся затрыманая да 72 гадзін па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Яна знаходзіцца ў ІЧУ, — распавяла Юлія Бука.

У дзяўчыны ёсць адвакат, ёй, па словах маці, у суботу абяцалі дазволіць перадаць перадачу.

Аляксандра вучыцца на 4 курсе гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта, на спецыяльнасці «рамана-германская філалогія».

Фота са старонкі Алесі ў фэйсбуку

Дзяўчына мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. У кастрычніку яна разам з іншымі студэнтамі ПДУ ўдзельнічала ў відэазвароце супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі пасля выбараў. Неўзабаве ўсіх дзейных асоб гэтага роліка выклікалі на размову да пракурора Наваполацка Анатоля Аўсюка.

У сакавіку Аляксандра Бука і яшчэ трое студэнтаў ПДУ ўдзельнічалі ў флэшмобе, прысвечаным палітвязням: у знак салідарнасці з імі маладыя людзі пагалілі галаву. Пасля гэтага ў ВНУ прыйшла старшая памочніца пракурора Наваполацка Кацярына Ярома.

Маці Аляксандры — Юлія Бука — прадпрымальніца, гаспадыня аграсядзібы «Родны кут» у вёсцы Валодзькава Глыбоцкага раёна. Жанчына размаўляе на беларускай мове, беларускамоўным турыстам на яе сядзібе прадастаўляюцца зніжкі. Любоў да нацыянальнай культуры, гісторыі, мовы Юлія перадала і сваім траім дзецям. Аляксандра — малодшая з іх.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць