Пакуль не ўдакладняецца, як хутка адновіцца рух па воднай артэрыі.
Выратавальныя каманды знялі з мелі захраслы ў Суэцкім канале кантэйнеравоз Ever Given, паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на кампанію Inchcape Shipping, якая займаецца марскімі перавозкамі.
Кантэйнеравоз водазмяшчэннем 220 тыс. тон і даўжынёй 400 м належыць японскай кампаніі Shohei Kisen і ходзіць пад панамскім сцягам. 23 сакавіка судна перагарадзіла аднамагістральную паўднёвую частку Суэцкага канала з-за моцнага ветру і пясчанай буры, змяніўшы курс і ўпёршыся носам і кармой у супрацьлеглыя берагі.
Каментары