Грамадства

Маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла пра катаванні ў берасцейскім СІЗА

Актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк змагла праз сукамэрніц па СІЗА №7 Берасьця перадаць на волю зварот, у якім расказвае пра катаваньні ў турэмнай установе. Апошнія навіны пра Паліну, якую ўжо амаль тыдзень трымаюць у карцары, расказаў яе муж Андрэй, піша «Радыё Свабода».

У сваім лісьце ад 24 лютага берасьцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк піша пра дадатак №1 да загаду №55 начальніка СІЗА №7 Берасьця, які выйшаў у верасьні мінулага году. Паліна акцэнтавала ўвагу на зьменах у распарадку дня. Згодна з пунктам 31.2 зьняволеных вымушаюць заставацца ў сядзячым становішчы 16 гадзін (з 6:00 да 22:00). За спробы прылегчы пагражаюць карцарам.

Паліна зазначыла, што нават у здаровых празь некалькі дзён зьяўляюцца праблемы са страўнікам, болі хрыбетніка, пачынае скакаць ціск. Мэдычную дапамогу ў гэтых выпадках у СІЗА ў поўнай меры не аказваюць. Па словах Паліны, харчаваньне зьняволеных амаль на 100% вугляводнае, што нэгатыўна адбіваецца на стане здароўя.

Андрэй Шарэнда кажа, што ліст з гэтым зваротам меў доўгі шлях. Але дзякуючы агульным намаганьням неабыякавых людзей ён усё ж такі трапіў на волю.

«Атрымалася, што ад свайго імя Паліна перадала калектыўны зварот усіх зьняволеных. Гэта вельмі сур’ёзны крок. Трэба разумець, якія будуць наступствы. Ясна, што цяпер у берасьцейскім СІЗА яе будуць вельмі «рады» бачыць. Зразумела, што псыхалягічны і фізычны ціск патроіцца. Сыстэма, адназначна, будзе помсьціць», — кажа Андрэй Шарэнда.

Ён дадае, што ўжо перадаў зварот Паліны дакладчыкам ААН. Зьвязаўся і з праваабаронцамі.

«Не ідзе на супрацоўніцтва са сьледзтвам»

Берасьцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк пад вартай з 3 студзеня. Ёй выставілі абвінавачаньне паводле артыкулу 364 («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). 23 лютага зь берасьцейскага СІЗА актывістку накіравалі на мэдычную экспэртызу ў псыхіятрычную лякарню ў Навінках. Тады на працягу 9-дзённага «этапу» жанчына правяла некалькі дзён у баранавіцкім СІЗА №6 і ў менскім СІЗА №1.

«Паліна не ідзе на перамовы са сьледзтвам, ад слова «зусім». Яна таксама не дала ніякіх паказаньняў. Трэба было нечым дапоўніць яе справу. Цяпер з новага ў іх толькі рашэньне судова-мэдычнай экспэртызы, — кажа Андрэй. — Таму Паліну і адправілі яе праходзіць».

На пачатку мінулага тыдня берасьцейскую актывістку наведаў адвакат. Празь яго Паліна падзякавала ўсім людзям, якія яе падтрымлівалі — адпраўлялі лісты і віншавальныя паштоўкі з днём нараджэньня.

Паліна таксама расказала адвакату аб псыхалягічным ціску і пагрозах, якія раней атрымлівала ад супрацоўнікаў «Валадаркі».

«Паліна казала, што быў нейкі загад — ствараць для яе жорсткія ўмовы. Сьцьвярджала, што ўсё можа скончыцца карцарам. Так урэшце і здарылася», — дадае суразмоўца.

Андрэй кажа, што пасьля «Навінак» Паліну павінны былі адвезьці ў Берасьце, але этапавалі зноў на «Валадарку». Калі сябры прывезьлі ёй перадачу, даведаліся, што Паліну з 24 сакавіка зьмясьцілі ў карцар на 10 сутак.

«За што — ня ведаю. Ясна толькі, што ўсё гэта ўкладваецца ў шэраг псыхалягічнага і фізычнага ціску дыктатарскага рэжыму ў яе бок», — кажа Андрэй.

«Пазыцыя праваабаронцаў незразумелая»

Маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк дагэтуль не прызналі палітзьняволеннай. Яе муж лічыць, што такім чынам Паліне адмаўляюць у праве на самаабарону.

«Вельмі прыкра і крыўдна, што так адбываецца. На цяперашні момант з боку мясцовага кіраўніцтва ў дачыненьні да Паліны рукі разьвязаныя. Калі ў Менску ў працаўнікоў турэмных установаў адносіны да палітзьняволеных могуць быць рознымі, то ў рэгіёнах некаторыя гэтыя «людзі сыстэмы» баяцца за сваю будучыню. Яны ведаюць, што знаходзяцца пад пільным вокам суседзяў. Таму ставяцца да палітвязьняў карэктна. Гэта я дакладна магу сказаць», — кажа Андрэй Шарэнда.

Ён падкрэсьлівае: каб прызнаць Паліну палітвязьнем, праваабаронцам патрэбныя афіцыйныя дакумэнты абвінавачваньня. І супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў павінен быць негвалтоўны.

«Сёньня справа Паліны цалкам засакрэчаная. Яна адмаўляецца даваць паказаньні. А дакумэнт, які неабходны праваабаронцам, мы атрымаем толькі тады, калі будзе канчатковы прысуд. Але да гэтага трэба чакаць месяцы, а можа, нават і год, — падкрэсьлівае суразмоўца. — Таму для мяне пазыцыя праваабаронцаў незразумелая».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні19

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць