Здарэнні

У пятніцу пачнецца суд над Цімам Беларускіх, якога вінавацяць у набыцці, ужыванні і захоўванні наркотыку

Суд Маскоўскага раёна Мінска 16 красавіка пачне судовы разгляд па крымінальнай справе Цімы Беларускіх, паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Цімафей Марозаў (гэта яго сапраўднае прозвішча) абвінавачваецца ў набыцці, ужыванні і захоўванні амфетаміну масай 0,0375 грама, а таксама ў набыцці гашышу масай 1,9609 грама, яго ўжыванні сумесна з абвінавачаным Крывецкім, а таксама яго перавозцы і захоўванні.

«Допуск у залу судовага пасяджэння ажыццяўляецца з улікам супрацьэпідэміялагічных мер», — дадала Ляскова.

Пра выпадак стала вядома ў студзені. 6 студзеня ў гульнявым клубе ў Мінску міліцыя затрымала Ціму Беларускіх, пры асабістым вобшуку ў якога быў выяўлены гашыш і амфетамін.

Згодна з матэрыяламі справы, наркотыкі музыка і яго прыяцель купілі праз інтэрнэт. Частку наркотыку ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба, рэшткі выявілі супрацоўнікі міліцыі. Падчас асабістага ператрусу спевака быў знойдзены таксама псіхатроп.

Сваю віну абвінавачаныя прызналі ў поўным аб'ёме. Ціма быў адпушчаны пад заклад, яго таварыш знаходзіцца пад вартай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць