Пяскоў: Пуцін і Байдэн абмяркоўвалі тэму спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі пацвердзіў, што пытанне аб «падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту» ў Беларусі абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы прэзідэнтаў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна, піша Інтэрфакс.

ТАСС
На пытанне, ці можа Пяскоў пацвердзіць, што тэма спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас размовы Пуціна і Байдэна ён адказаў: «Так, магу».
На пытанне, ці сапраўды Лукашэнка звяртаўся да Пуціна наконт затрымання падазраваных у спробе звяржэння ўлады ў Беларусі, Пяскоў адказаў: «Гэта я пакідаю без адказу».
Каментары