Здароўе

Навукоўцы: Хутчэй за ўсё, радыяцыйныя мутацыі не перадаюцца нашчадкам

Ці маюць нашчадкі ахвяр ядзерных катастроф генетычныя мутацыі? Раней адказ на гэтае пытанне быў невядомы. Але новае даследаванне дзяцей, чые бацькі пацярпелі ад радыяцыі падчас аварыі на ЧАЭС, праліваюць на яго святло.

Фота pixabay.com

Вядома, што іянізавальная радыяцыя можа шкодзіць ДНК у клетках, якія трапляюць пад яе ўплыў, але дагэтуль не было ясна, як яна ўплывае на яйцаклеткі і сперматазоіды. Згодна з адной з тэорый, мутацыі ў гэтых клетках маглі быць перанесеныя ў наступныя пакаленні, што выклікала б у нашчадкаў ахвяр радыяцыі разлады развіцця ці анкалагічныя захворванні, тлумачыць Guardian.

Гэта вырашыў праверыць доктар Стывен Чэнак з Нацыянальнага інстытута анкалогіі (ЗША). Разам з калегамі Чэнак вывучыў геномы 130 дзяцей, чые бацькі або ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, або былі эвакуіраваныя з блізкіх гарадоў і вёсак. Усе дзеці былі зачатыя пасля аварыі, і геномы іх бацькоў таксама былі вывучаныя.

Нягледзячы на тое, што бацькі гэтых дзяцей перанеслі ўплыў высокага ўзроўню радыяцыі, у геноме дзяцей навукоўцы не зафіксавалі павышанай колькасці мутацый. Такія мутацыі маглі назірацца, напрыклад, у крыві бацькоў, але навукоўцы не знайшлі доказаў перадачы мутацый праз палавыя клеткі.

Праца, апублікаваная ў часопісе Science, не проста пашырае нашы веды пра тое, як радыяцыя ўздзейнічае на людзей. Яна таксама павінна ўпэўніць тых, хто пацярпеў у катастрофах з выкідамі радыяцыі, напрыклад, у аварыі на японскай АЭС Фукусіма-1, што для іх бяспечна вярнуцца дадому ці завесці дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць