Грамадства

Мужчыну асудзілі на тры гады хатняй хіміі за тое, што на акцыі схапіўся за дубінку амапаўца

У судзе Фрунзенскага раёна прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага Анатоля Пятроўскага, абвінавачанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі на акцыі пратэсту. Справу разглядала суддзя Наталля Бугук. Яна прысудзіла мужчыне тры гады «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Паводле абвінавачвання, падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мінску на праспекце Пераможцаў 4 кастрычніка, Пятроўскі здзейсніў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа Зюкіна, а менавіта схапіў яго гумавую дубінку і ажыццявіў рывок, тым самым прычыніўшы яму фізічны боль.

На мужчыну завялі крымінальную справу па артыкуле аб гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і па артыкуле аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). 

На судзе абвінавачаны распавёў, што ў той дзень ішоў у кінатэатр «Масква», але на праспекце ўбачыў счэпку пратэстоўцаў. Ён падышоў бліжэй і стаў сведкам таго, як амапавец замахнуўся на дзяўчыну. Ён падумаў, што той хоча стукнуць яе па галаве дубінкай. Тады Пятроўскі схапіўся адной рукой за дубінку са спіны амапаўца і пацягнуў яе (у другой руцэ Пятроўскага была бутэлька з вадой). Затым яго затрымалі і адвялі ў аўтазак.

Прадстаўнік дзяржабвінавачвання папрасіў суд прымяніць пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Абаронца Пятроўскага папрасіў вынесці яму мінімальна магчымае пакаранне.

13 мая суддзя Наталля Бугук абвясціла прысуд паводле справы: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Каментары

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць