Здарэнні

У Жодзіне дзіця захрасла ў пральнай машыне. Ратавальнікі вызвалілі хлопчыка без спецыяльнага інструмента

У Жодзіне дапамога ратавальнікаў спатрэбілася дзіцяці, чыя нага захрасла ў барабане пральнай машыны, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 18 мая. Па дапамогу звярнулася мама дзіцяці. Калі ратавальнікі і медыкі прыбылі на месца, нага дзіцяці знаходзілася ў заблакаваным становішчы ўжо каля 20 хвілін.

— Хлопчык нерваваўся, але не панікаваў. Гутарылі з ім, аказваючы псіхалагічную дапамогу, — распавёў начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 старшы лейтэнант унутранай службы Сяргей Фёдараў. — Для таго каб зняць напружанне з нагі, мы прыпаднялі яго над падлогай. У такім становішчы калена змагло прасунуцца глыбей і дазволіць нам падціснуць ступню, што, у сваю чаргу, дало ход назе.

Дзіця вызвалілі без прымянення спецыяльных сродкаў. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць